30 красавіка каля 19 гадзін вечара ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары дома гасцінічнага комплексу «Плаўна» ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» паблізу вёскі Валова Гара Домжарыцкага с/с Лепельскага раёна.

30 красавіка каля 19 гадзін вечара ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары дома гасцінічнага комплексу «Плаўна» ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» паблізу вёскі Валова Гара Домжарыцкага с/с Лепельскага раёна.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, назіралася адкрытае гарэнне гасцінічнага дома.

Дом драўляны, аднапавярховы з мансардай, абсталяваны пажарнай сігналізацыяй з вывадам на прыёмна-кантрольны прыбор, размешчаны ў памяшканні гасцінай (спрацавала, на выяўленне пажару не паўплывала. Пажар выяўлены пастаяльцамі).

Прыналежнасць – дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Бярэзінскі біясферны запаведнік». На момант узнікнення пажару ў гасцінічным доме знаходзілася 8 чалавек, дом пакінулі самастойна да спрацоўкі сігналізацыі.

Пацярпелых няма.

У выніку пажару ў гасцявым доме пашкоджаны дах, столевае перакрыцце, сцены.

Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаемыя версіі прычыны ўзнікнення пажару: 1.Парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прылад. 2. Парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях нагадвае: у выпадку пажару неадкладна тэлефануйце па нумары 101 або 112. Укажыце імя, прозвішча, адрас і прычыну ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, а таксама паведаміце аб наяўнасці ў палаючым памяшканні людзей.