4 студзеня 2019 года а 7-й 47 хв на цэнтр аператыўнага кіравання Лепельскага РАНС паступіла паведамленне аб загаранні грузавога аўтамабіля на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў аграгарадку Стаі.
4 студзеня 2019 года а 7-й 47 хв на цэнтр аператыўнага кіравання Лепельскага РАНС паступіла паведамленне аб загаранні грузавога аўтамабіля на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў аграгарадку Стаі.
Да месца выкліку была накіравана пажарная аварыйна-выратавальная тэхніка.
На момант узнікнення пажару грамадзянка, якой належаў аўтамабіль, знаходзілася на працы.
У выніку пажару ў аўтамабілі знішчаны салон, пашкоджаны тент.
Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – кароткае замыканне электраправодкі.