01 снежня каля 3 гадзін ночы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары лазні па вуліцы Заходняя вёскі Юркаўшчына, Стайскага с/с Лепельскага раёна.
01 снежня каля 3 гадзін ночы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары лазні па вуліцы Заходняя вёскі Юркаўшчына, Стайскага с/с Лепельскага раёна.
Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення, назіралася адкрытае гарэнне лазні, размешчанай на тэрыторыі прыватнага домаўладання.
У выніку пажару ў лазні пашкоджаны сцены і маёмасць, дах знішчаны.
Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія прычыны узнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прылад.
МНС заклікае ўладальнікаў прыватных домаўладанняў, якія маюць на прысядзібных участках гаспадарчыя пабудовы: не дапускаць эксплуатацыю прыбораў ацяплення з парушэннямі правілаў пажарнай бяспекі, забяспечыць іх рамонт і своечасовую ачыстку комінаў ад прадуктаў гарэння, каб убяспечыць сябе і сваю маёмасць.
Тэлефоны службы выратавання – 101 і 112.