21 красавіка а 15-29 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары кватэры ў доме барачнага тыпу па вуліцы Максіма Горкага горада Лепеля. Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення, назіралася адкрытае гарэнне кватэры. На момант узнікнення пажару гаспадыня кватэры 1960 года нараджэння знаходзілася ў доме, дом пакінула самастойна, не пацярпела.

У выніку пажару ў доме часткова пашкоджаны дах, сцены. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём гаспадыні кватэры, пры курэнні.

Паважаныя грамадзяне! Выконвайце правілы пажарнай бяспекі ў быце, не дапускайце курэння ў жылых памяшканнях, сачыце за тым, каб запалкі і цыгарэты пасля выкарыстання былі патушаны. 

Усталюйце ў жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія ў выпадку ўзнікнення пажару своечасова апавясцяць вас аб небяспецы. І памятайце: адна непатушаная цыгарэта можа загубіць жыццё, і не адно!