18 лістапада а 13-40 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары хлява па адрасе вёска Бароўка Лепельскага раёна.

18 лістапада а 13-40 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары хлява па адрасе вёска Бароўка Лепельскага раёна.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення назіралася адкрытае гарэнне двух хлявоў на розных гаспадароў пад адным дахам.

У выніку пажару ў хляве № 1 пашкоджаны дахаванне, сцены і маёмасць, у хляве № 2 пашкоджаны сцяна, дахаванне.

Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаемыя версіі прычыны узнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прылад.

МНС нагадвае аб неабходнасці выканання правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печавага ацяплення. Не эксплуатуйце печы з расколінамі, няспраўнай топкай, пры адсутнасці перадтопачнага металічнага ліста. Не ўжывайце для распальвання гаручыя і лёгкаўзгаральныя вадкасці!