28 жніўня а 19-45 у цэнтр аператыўнага кіравання Лепельскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры ў в.Бароўка.

28 жніўня а 19-45 у цэнтр аператыўнага кіравання Лепельскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры ў в.Бароўка. Па прыбыцці да месца выкліку назіралася задымленне ў кватэры, размешчанай на чацвёртым паверсе пяціпавярховага, панэльнага жылога дома. Работнікамі МНС выратаваны гаспадар (вынесены з задымленай зоны, знаходзіўся на ложку). Пасля агляду брыгадай хуткай дапамогі шпіталізаваны ва УЗ «Лепельская ЦРБ». У выніку пажару ў пакоі пашкоджана маёмасць, задымлены сцены, столь. Прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадара кватэры.