2 мая каля 15 гадзін дня ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары гаспадарчай пабудовы ў вёсцы Гарадзец, Стайскага с/с, Лепельскага раёна.

2 мая каля 15 гадзін дня ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары гаспадарчай пабудовы ў вёсцы Гарадзец, Стайскага с/с, Лепельскага раёна.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення назіралася адкрытае гарэнне даху гаспадарчай пабудовы, размешчанай на тэрыторыі прыватнага домаўладання.

У выніку пажару ў гаспадарчай пабудове знішчаны дах, столевае перакрыцце, пашкоджаны сцены.

Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаемая версія прычыны узнікнення пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём (вінаватая асоба устанаўліваецца).

МНС нагадвае – Ваша бяспека ў Вашых руках! Будзьце пільныя пры абыходжанні з агнём! Пры пажары і іншых надзвычайных сітуацыях тэлефануйце па нумары 101 або 112.