23 сакавіка а 07-37 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары гаспадарчай пабудовы ў вёсцы Звезда Лепельскага раёна.
23 сакавіка а 07-37 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары гаспадарчай пабудовы ў вёсцы Звезда Лепельскага раёна.
Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення, назіралася адкрытае гарэнне гаспадарчай пабудовы.
У выніку пажару гаспадарчая пабудова цалкам знішчана.
Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі печаў і цеплагенеруючых прылад.
МНС заклікае ўласнікаў прыватных домаўладанняў, якія маюць на прысядзібных участках гаспадарчыя пабудовы: не дапускаць эксплуатацыю прыбораў ацяплення з парушэннямі правіл пажарнай бяспекі, забяспечыць іх рамонт і своечасовую ачыстку комінаў ад прадуктаў гарэння, каб убяспечыць сябе і сваю маёмасць.
Тэлефоны службы выратавання – 101 і 112.