У сувязі з уступленнем у сілу з 25 ліпеня 2014 г. пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 7 ліпеня 2014 г. № 57 «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення кампенсацыі па ўмовах працы ў выглядзе скарочанай працягласці працоўнага часу» Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь тлумачыць.
Змены і (або) дапаўненні ў вынікі дзеючай атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы (далей — атэстацыя) уносяцца толькі загадам наймальніка на падставе рашэння атэстацыйнай камісіі з указаннем падставы (уступленне ў сілу пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 7 ліпеня 2014 г. № 57).
Калі работнік страціў права, набыў права альбо зменена норма працягласці рабочага тыдня (у гадзінах) уносіць праўкі (зачэркваць, дапісваць) непасрэдна ў вынікі атэстацыі (карту, пералік) забараняецца. Загадам уносяцца змены толькі ў Пералік рабочых месцаў па прафесіях і пасадах, на якіх працуючым па выніках атэстацыі пацверджаны шкодныя і (або) небяспечныя ўмовы працы, якія адпавядаюць патрабаванням спісу вытворчасцей, цэхаў, прафесій і пасад са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, праца ў якіх дае права на скарочаную працягласць працоўнага часу.
Указаны загад прыкладаецца да дакументаў дзеючай атэстацыі.
Па новых умовах скарочаная працягласць працоўнага часу, з улікам вынікаў дзеючай атэстацыі, будзе прадастаўляцца з дня выдання загаду наймальніка аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў.
Калі ў сувязі з прыняццем указанай вышэй пастановы работнік упершыню набыў права на скарочаную працягласць працоўнага часу і яго рабочае месца не ацеставана, то атэстацыйная камісія наймальніка ў сціслыя тэрміны абавязана правесці атэстацыю на рабочым месцы.
Аб прадастаўленні скарочанай працягласці працоўнага часу
7.4.20150 праглядаў