За мінулы перыяд 2021 года ў раёне адбылося 5 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх загінула 3 чалавекі, паранена – 5. З удзелам дзяцей за аналагічны перыяд ДТЗ не было.

За мінулы перыяд 2021 года ў раёне адбылося 5 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх загінула 3 чалавекі, паранена – 5. З удзелам дзяцей за аналагічны перыяд ДТЗ не было.

Аднак, бяспечныя паводзіны на вуліцы і дзіцячы траўматызм – дастаткова распаўсюджаная праблема, асабліва ў канікулярны перыяд.

Штогод найбольшая колькасць ДТЗ з удзелам дзяцей адбываецца з канца мая па верасень, а таксама ў перыяд зімовых і летніх канікул. Менавіта ў гэты час у дзяцей шмат вольнага часу, яны часта застаюцца без кантролю з боку дарослых.

Дзецям і іх бацькам варта памятаць, што дарога – зона павышанай небяспекі. Адной з самых распаўсюджаных прычын дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей з'яўляецца тое, што дзеці ў сваіх паводзінах на дарозе пераймаюць паводзіны дарослых, якое, на жаль, не заўсёды з'яўляецца правільным.

Прычынамі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму часта таксама з'яўляюцца: пераход дарогі ў неўстаноўленым месцы, перад транспартам, які набліжаецца, гульні на праезнай частцы, няўважлівасць, хаджэнне па праезнай частцы пры наяўнасці тратуара. Дзеці не ўмеюць прадбачыць небяспеку, правільна ацаніць адлегласць да транспарту, які набліжаецца. Часта дзеці пераацэньваюць свае магчымасці, лічачы сябе больш спрытнымі і хуткімі, чым ёсць насамрэч.

Найважнейшым складнікам прафілактыкі ДТЗ з удзелам непаўналетніх з'яўляецца выхаванне, тлумачэнні бацькоў і іх асабісты прыклад паводзін на дарозе. У мэтах прафілактыкі няшчасных выпадкаў на дарозе з удзелам дзяцей, дарослым неабходна выконваць элементарныя правілы. Пераходзячы праезную частку, не варта спяшацца, неабходна адкласці размовы па тэлефоне. Пераходзіць дарогу трэба толькі ў пазначаных месцах і толькі на зялёны сігнал святлафора. Пры выхадзе з грамадскага транспарту дарослыя выходзяць першымі. У адваротным выпадку, дзіця можа ўпасці або пабегчы на праезную частку дарогі.

Кожны бацька таксама павінен памятаць, што не варта выходзіць з дзіцем на праезную частку з-за якіх-небудзь перашкод: стаялых аўтамабіляў, кустоў, не агледзеўшы папярэдне дарогу. Гэта тыповая памылка бацькоў. Нельга, каб дзеці яе паўтаралі.

Навучыце дзіця арганізоўваць свой час так, каб не трэба было нікуды спяшацца. Менавіта той, хто спяшаецца – часцей рызыкуе. Выберыце самы бяспечны шлях ад дома да школы. Маленькае дзіця на дарозе трэба моцна трымаць за руку і быць гатовым утрымаць яго пры спробе вырвацца.

Варта памятаць, што поспех прафілактыкі ДТЗ з удзелам дзяцей будзе залежаць ад свядомасці, асабістай культуры і дысцыплінаванасці.

Памочнік пракурора раёна

юрыст 3 класа Т.В. Лукуціна