Пракуратура Лепельскага раёна прааналізавала інфармацыю, размешчаную ў інтэрнэт-супольнасці «Это Минск, детка! THISMINSK MEDIA» сацыяльнай сеткі «ВКонтакте» (ідэнтыфікатар: https://vk.com/thisminsk), і выявіла ў ёй прыкметы экстрэмізму.
Даведка. Колькасць падпісчыкаў дадзенай інтэрнэт-супольнасці перавышала 115 тысяч чалавек.
Устаноўлена, што ва ўказанай інтэрнэт-супольнасці з 2020 года
па цяперашні час сістэматычна размяшчаліся заклікі да ажыццяўлення масавых беспарадкаў, да дзейнасці па захопе дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь неканстытуцыйным шляхам, да ўдзелу ў экстрэмісцкім фарміраванні.
Доступ да такіх рэсурсаў мог атрымаць без перашкод і абмежаванняў любы грамадзянін, які выкарыстоўвае сетку Інтэрнэт і сацыяльную сетку «ВКонтакте». Адміністрацыя сацыяльнай сеткі «ВКонтакте» мер па выключэнні размяшчэння на ўказанай інтэрнэт-супольнасці экстрэмісцкіх матэрыялаў не прымала.
На падставе Закона Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» пракуратура Лепельскага раёна 20.06.2023 звярнулася ў суд з заявай аб прызнанні дадзенай інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Рашэннем суда Лепельскага раёна ад 29.06.2023 заява пракурора задаволена ў поўным аб'ёме і дапушчана іх неадкладнае выкананне. Копія рашэння суда накіравана ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь для ўключэння ўказаных рэсурсаў у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і іх блакіроўкі як такіх, што спрыяюць распаўсюджванню экстрэмісцкіх матэрыялаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Намеснік пракурора раёна А.С. Філімонаў