Пажар быў і застаецца страшным бедствам. Гібель людзей, траўматызм і апёкі – наступствы вогненнай стыхіі. Часта ўсё гэта – вынік парушэння правілаў пажарнай бяспекі ў быце, а часам і ў працоўнай дзейнасці.
Пажар быў і застаецца страшным бедствам. Гібель людзей, траўматызм і апёкі – наступствы вогненнай стыхіі. Часта ўсё гэта – вынік парушэння правілаў пажарнай бяспекі ў быце, а часам і ў працоўнай дзейнасці.
Варта адзначыць, што пажарная бяспека ў быце – не марнатраўства часу. Бо грэбуючы простымі правіламі пажарнай бяспекі можна не толькі застацца без прытулку, страціць нажытую маёмасць, а і нанесці значную шкоду здароўю, стварыць пагрозу уласнаму жыццю і жыццю навакольных. У большасці выпадкаў пажар – следства неабдуманасці і недбайнага стаўлення людзей да выканання правілаў пажарнай бяспекі. Асноўныя прычыны пажараў у быце – гэта перш за ўсё неасцярожнае абыходжанне з агнём, у тым ліку пры курэнні, няспраўнасць электраабсталявання, парушэнне правілаў бяспекі пры эксплуатацыі электраацяпляльных прыбораў і ацяпляльных печаў.
У ацяпляльны перыяд часта адбываюцца пажары з-за няправільнага карыстання печаным ацяпленнем. Грамадзяне нярэдка сушаць дровы ля печаў, піламатэрыялы, адзенне, а таксама размяшчаюць паблізу гаручыя матэрыялы, што катэгарычна забаронена.
Нельга таксама выкарыстоўваць пры распальванні печаў лёгкаўзгаральныя матэрыялы і вадкасці (бензін, газа і інш.), выкідваць непатушаныя вуглі і попел паблізу будынкаў. Печы ў сваю чаргу павінны знаходзіцца ў спраўным стане і быць абсталяваны з улікам выканання ўсіх патрабаванняў бяспекі. Печы, якія ацяпляюцца, нельга пакідаць без нагляду, а таксама даручаць нагляд за імі дзецям.
Бацькам рэкамендуецца запісаць нумар пажарна-выратавальнай службы ў запісной кніжцы або даведніку для сваіх дзяцей, а таксама поўны хатні адрас. Перад сыходам з дома на працяглы час неабходна пераканацца ў тым, што ўсе воданагравальныя, асвятляльныя прыборы выключаны. Не выкарыстоўвайце электрапрыборы пры іх няспраўнасці.
Памятайце пра тое, што выкананне элементарных мер і правілаў пажарнай бяспекі – залог вашага дабрабыту, здароўя і захаванасці вашага жыцця.
Намеснік пракурора
Лепельскага раёна