Аб правядзенні ў перыяд з 16 па 23 красавіка 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і спыненне парушэнняў Правілаў дарожнага руху веласіпедыстамі і кіроўцамі мотатранспарту
Аб правядзенні ў перыяд з 16 па 23 красавіка 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і спыненне парушэнняў Правілаў дарожнага руху веласіпедыстамі і кіроўцамі мотатранспарта
Нягледзячы на праводзімую працу па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам кіроўцаў двухколавых транспартных сродкаў, у студзені-сакавіку 2020 года зарэгістравана 1 ДТЗ па віне кіроўцы мотатранспарту, у якім 1 чалавек атрымаў раненні. Кіроўца названага транспартнага сродку знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і не мае права кіравання.
З удзелам веласіпедыстаў зарэгістравана 6 здарэнняў, у якіх 6 чалавек атрымалі цялесныя пашкоджанні. Па віне веласіпедыстаў здзейснена 2 ДТЗ, у адным з гэтых ДТЗ веласіпедыст знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.
З мэтай папярэджання ДТЗ з удзелам двухколавых транспартных сродкаў, у перыяд з 16 па 23 красавіка 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзяцца Pмерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне і спыненне парушэнняў Правілаў дарожнага руху веласіпедыстамі і кіроўцамі мотатранспарту.
Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца з просьбай да грамадзян аб неабходнасці неадкладнага інфармавання аператыўна-дзяжурных службаў Лепельскага РАУС па тэлефонах «102», «+375 29710 27 89» аб знаходжанні на дарозе веласіпедыстаў, кіроўцаў мотатранспарту, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, альбо ствараюць сваім паводзінамі перадумовы да здзяйснення ДТЗ, з мэтай іх своечасовага вываду з праезнай часткі дарогі.