У ліпені бягучага года работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг ТАА «Фабрыка цацак».

У ліпені бягучага года работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг ТАА «Фабрыка цацак».

У ходзе праведзенай работы ўстаноўлена, што на аб'екце маюцца парушэнні агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання, а менавіта:

- не выкананы паэтажныя планы эвакуацыі ў адпаведнасці з пастановай МНС ад 20.04.2018 № 21 «Аб устанаўленні формы плана эвакуацыі людзей пры пажары»;

‑ не арганізавана падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму;

‑ агульнааб'ектная інструкцыя не адпавядае пастанове МНС ад 28.04.2018 № 28 «Аб устанаўленні патрабаванняў да зместу агульнааб'ектнай інструкцыі па пажарнай бяспецы»;

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнага водазабеспячэння, а таксама пастаянная гатоўнасць да прымянення гэтых сродкаў;

- не арганізавана наяўнасць інфармацыйнага стэнда з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы.

Па выніках маніторынгу кіраўніку былі ўручаны рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.