У студзені бягучага года работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынгі...
У студзені бягучага года работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынгі СПФ «Заазер'е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат», філіял «Лепельскі МКК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат», УАЗ «Лепельская абласная псіхіятрычная бальніца», УАЗ «Лепельская цэнтральная раённая бальніца», ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Лепеля», ААТ «Чараішчна», КУПСХП «Лепельскае».
У ходзе праведзенай работы ўстаноўлена, што на аб'ектах выяўлены парушэнні заканадаўства аб пажарнай бяспецы «Агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання» зацверджаныя Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 ад 23.11.2017 г. «Аб развіцці прадпрымальніцтва».
Маніторынгі паказалі, што кіраўнікам вышэйназваных аб'ектаў неабходна больш сур'ёзна ставіцца да патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі, выконваць на больш якасным узроўні проціпажарныя мерапрыемствы з мэтай выключэння ўзнікнення надзвычайных сітуацый на аб'екце. Па выніках праведзеных маніторынгаў кіраўнікам уручаны рэкамендацыі аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 17 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.