У лютым бягучага года работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынгі ДУА «Яслі №1 г. Лепеля», ДУА «Яслі-сад №1 г. Лепеля», ДУА «Яслі-сад №2 г. Лепеля», ДУА «Яслі-сад №4 г. Лепеля», ДУА «Яслі-сад №5 г. Лепеля», ДУА «Яслі-сад №6 г. Лепеля», ДУА «Яслі-сад №8 г. Лепеля», ДУА «Яслі-сад №9 г. Лепеля», УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» чыгуначны вакзал г. Лепеля, ААТ «Вітааўтаматыка».
У ходзе праведзенай работы ўстаноўлена, што на аб'екце выяўлены парушэнні заканадаўства аб пажарнай бяспецы «Агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання» зацверджаныя Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 ад 23.11.2017 г. «Аб развіцці прадпрымальніцтва», а менавіта:
УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» чыгуначны вакзал г. Лепеля:
- захоўванне лесаматэрыялаў не ажыццёна ў адпаведнасці з парадкам захоўвання рэчываў і матэрыялаў, які вызначаецца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, і тэхналагічнымі інструкцыямі (Пастанова МНС Рэспублікі Беларусь № 24 ад 26.04.2018 «Інструкцыя аб парадку захоўвання рэчываў і матэрыялаў»).
ДУА «Яслі №1 г. Лепеля»:
- адзін вогнетушыцель знаходзіцца ў няспраўным стане;
- план эвакуацыі не распрацаваны згодна з формай, якая вызначаецца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях;
- шляхі эвакуацыі не пазначаны ўказальнымі знакамі пажарнай бяспекі;
- замок на дзвярах, размешчаных на шляху эвакуацыі, не забяспечвае магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа.
ААТ «Вітааўтаматыка»:
- у ДУА «Яслі-сад № 5 г. Лепеля»:
- у памяшканні тамбура ў межах 1-га паверха электрычная лямпа знаходзіцца на адлегласці менш за 0.5 метра ад датчыка пажарнай сігналізацыі, у выніку чаго пры ўключэнні святла адбываецца ілжывае спрацоўванне АПС;
- у ДУА «Яслі-сад № 1 г. Лепеля»:
у памяшканні спальні групы №2 сарваны цеплавы датчык, шлейф №12;
- у ДУА «Яслі-сад № 9 г. Лепеля»:
- у пакоі медыцынскага персаналу адсутнічае ахоўная вечка цеплавога датчыка;