У красавіку бягучага года работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены паўторны маніторынг УЗ «Лепельская ЦРБ» і паўторны маніторынг выканання заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання сістэм пажарнай аўтаматыкі ААТ «Вітааўтаматыка» на аб'ектах: ДУА «Яслі-сад №4 г. Лепеля», ДУА «Яслі-сад №1 г. Лепеля», ДУА «Яслі-сад №2 г. Лепеля», ДУА «Яслі-сад №9 г. Лепеля», ДУА «СПЦ г. Лепеля».

У ходзе праведзеных паўторных маніторынгаў устаноўлена, што выяўленыя раней парушэнні выкананы ў поўным аб'ёме. Гэта сведчыць аб тым, што кіраўнікі і службовыя асобы сур'ёзна паставіліся да выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі, выконваюць на належным узроўні проціпажарныя мерапрыемствы і ведаюць, што можа адбыцца вялікая бяда пры іх невыкананні.

Таксама 11.04.2019 года праведзены маніторынг ОКП «Святліца» аг. Камень, вул. Кветкавая, д. 2 (загадчыца аддзялення – Чувіліна Алена Леанідаўна). У ходзе праведзенага маніторынгу парушэнняў выяўлена не было.