У сакавіку бягучага года работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынгі ДУА «Матырынскі, Чараёўшчынскі, Бароўскі, Юркаўшчынскі, Горскі, Домжарыцкі, Стайскі, Палсвіжскі дзіцячыя сады Лепельскага раёна».

У цэлым кіраўніком і службовымі асобамі ўстаноў адукацыі выконваюцца патрабаванні заканадаўства аб пажарнай бяспецы, падчас маніторынгаў парушэнняў рэжымнага характару не выяўлена, работнікі валодаюць інфармацыяй бяспекі, ведаюць свае дзеянні ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.

Аднак, у ДУА «Стайскі дзіцячы сад Лепельскага раёна» аг. Стаі, вул. Школьная, 11 (загадчык – Мішкурудная Ларыса Іванаўна) былі выяўлены парушэнні заканадаўства аб пажарнай бяспецы «Агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання» зацверджаныя Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 ад 23.11.2017 г. «Аб развіцці прадпрымальніцтва», а менавіта:

- у памяшканні пральні ўстаноўлены няспраўны вогнетушыцель (паказанні манометра не адпавядаюць дзеючым ТНПА) п.54 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 №7.

Па выніках праведзеных маніторынгаў 19.03.2019 г. Мішкуруднай Ларысе Іванаўне былі ўручаны рэкамендацыі аб устараненні выяўленага парушэння.
22.03.2019 г. дадзенае парушэнне было ўстарана. Гэта сведчыць аб тым, што кіраўнік і службовая асоба сур'ёзна паставіліся да выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі, выконваюць на належным узроўні проціпажарныя мерапрыемствы і ведаюць, што можа адбыцца вялікая бяда пры іх невыкананні.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 17 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.