27 верасня 2025 года на аўтастаянцы па вул. Будзённага (каля «Дома Быта») і на гарадскім рынку пройдзе восеньскі кірмаш па продажы сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі.
Удзел у кірмашы возьмуць сельскагаспадарчыя арганізацыі, прадпрыемствы раёна ўсіх форм уласнасці з прадстаўленнем шырокага асартыменту раслінаводчай і жывёлагадоўчай прадукцыі.
Таксама ў месцы правядзення кірмашу будуць арганізаваны культурна-масавыя мерапрыемствы.