З 20 жніўня па 2 верасня інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС было праведзена 7 маніторынгаў розных аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыі г. Лепеля і раёна.
З 20 жніўня па 2 верасня інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС было праведзена 7 маніторынгаў розных аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыі г. Лепеля і раёна. Так, падчас маніторынгаў былі наведаны: аддзяленне кругласутачнага знаходжання «Святліца» ў в. Камень, Лепельскі раённы дом культуры, аб'екты прыдарожнага сэрвісу, размешчаныя на трасе М3 Мінск-Віцебск, а менавіта: «Кафэ 555» ЧТУП «АверсЛепель», «Кафэ-бар «У Мацешы» ЧТУП «ЮВМ-Трэйд», кафэ ЧТУП «Гасцявы двор», Кафэ «Віраж» Лепельскага РайПО. Падчас маніторынгаў быў выяўлены шэраг парушэнняў патрабаванняў нарматыўных дакументаў па забеспячэнні пажарнай бяспекі, а менавіта:
Лепельскі раённы дом культуры:
- не вядзецца дакументацыя на наяўныя сродкі індывідуальнай абароны органаў дыхання і зроку (самаратавальнікі);
- часопіс уліку супрацьпажарных інструктажоў не адпавядае патрабаванням ТНПА.
«Кафэ 555» ЧТУП «АверсЛепель»:
- не праводзіцца навучанне работнікаў па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму;
- дзверы эвакуацыйных выхадаў не абсталяваны прыстасаваннем адкрыцця без ключа;
- агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае патрабаванням ТНПА;
- планы эвакуацыі не адпавядаюць патрабаванням ТНПА;
- шляхі эвакуацыі і першасныя сродкі пажаратушэння не абазначаны ўказальнымі знакамі.
«Кафэ Гасцявы Двор»:
- не праводзіцца навучанне работнікаў па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму.
Кафэ «Віраж» Лепельскага РайПО:
- не праводзіцца навучанне работнікаў па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму;
- дзверы эвакуацыйных выхадаў не абсталяваны прыстасаваннем адкрыцця без ключа;
- агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае патрабаванням ТНПА;
- планы эвакуацыі не адпавядаюць патрабаванням ТНПА;
- работнікі, задзейнічаныя ў рэалізацыі планаў эвакуацыі, не забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны органаў дыхання і зроку (самаратавальнікі);
Кафэ «У Матэшы»:
- дзверы эвакуацыйных выхадаў не абсталяваны прыстасаваннем адчынення без ключа;
- планы эвакуацыі не адпавядаюць патрабаванням ТНПА;
- работнікі, задзейнічаныя ў рэалізацыі планаў эвакуацыі, не забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны органаў дыхання і зроку (самаратавальнікамі)
- будынак не забяспечаны неабходнай колькасцю спраўных першасных сродкаў пажаратушэння.
З пазітыўнага боку хочацца адзначыць кіраўніцтва ОКП «Светліца» ў асобе загадчыцы аддзялення Чувілінай Е.Л., якая з належнай адказнасцю ставіцца да забеспячэння пажарнай бяспекі ў будынках і на тэрыторыі ўстановы.
Таксама, асаблівая ўвага была нададзена аб'ектам аграпрамысловага комплексу, інспектарамі ІНіП сумесна са старэйшым інжынерам аддзела нагляду і прафілактыкі ўстановы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» Рымарэвым Віталем Іванавічам былі наведаны ААТ «Лядна» і СПФ «Заазер'е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат». У ходзе правядзення маніторынгаў быў выяўлены шэраг нязначных парушэнняў рэжымнага характару, якія былі ўстаранены ў ходзе правядзення маніторынгаў. Разам з тым былі выяўлены парушэнні, якія патрабуюць пэўных грашовых затрат, а менавіта:
ААТ «Лядна»:
- работнікі, задзейнічаныя ў рэалізацыі планаў эвакуацыі, не забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны органаў дыхання і зроку (самаратавальнікамі);
- тэрыторыя АЗС не ў поўным аб'ёме забяспечана першаснымі сродкамі пажаратушэння.
СПФ «Заазер'е» ААТ «Лепельскі МКК»:
- работнікі, задзейнічаныя ў рэалізацыі планаў эвакуацыі, не забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны органаў дыхання і зроку (самаратавальнікамі).
Па выніках маніторынгаў кіраўнікам суб'ектаў гаспадарання, на якіх былі выяўлены парушэнні, накіраваны рэкамендацыі з указаннем тэрмінаў устаранення парушэнняў.
З кіраўнікамі, службовымі асобамі і работнікамі былі праведзены гутаркі аб выкананні правілаў пажарнай і асабістай бяспекі, як на працоўных месцах, так і ў побыце.