Судом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа паскоранага вядзення па абвінавачванні жыхара адной з вёсак Лепельскага раёна П., які, будучы прынятым на пасаду жывёлавода 5 разраду ў сельскагаспадарчую арганізацыю, наўмысна, шляхам растраты даверанай яму маёмасці – дызельнага паліва, знаходзячыся на тэрыторыі раёна, пры дапамозе шланга і палімерных каністр з бака замацаванага за ім трактара, не менш чым за 6 разоў выкраў 200 літраў дызельнага паліва, чым прычыніў гаспадарцы шкоду на агульную суму 490 рублёў.

Выкрадзенай маёмасцю П. распарадзіўся на сваё меркаванне.

Абвінавачаны прызнаў віну ў поўным аб'ёме.

Змякчаючымі віну абставінамі па справе прызнаны шчырае раскаянне, добраахвотнае частковае пакрыццё шкоды, а таксама наяўнасць на ўтрыманні малалетняга дзіцяці.

Ацяжваючых абставінаў па справе не ўстаноўлена.

З улікам прапанаванай пракурорам пры накіраванні справы ў суд пазіцыі, П. судом прызначана пакаранне ў відзе пазбаўлення волі на 1 год са штрафам у суме 60 базавых велічынь – 1920 рублёў. 

У адпаведнасці з чч. 1,2 арт.78 пакаранне ў відзе пазбаўлення волі не прыводзіць у выкананне, калі на працягу гадавога выпрабавальнага тэрміну П. не здзейсніць злачынства і будзе выконваць ускладзеныя на яго судом абавязкі.

У адпаведнасці з ч.5 арт.78 на П. судом ускладзены абавязак па выкананні грамадска-карысных работ у аб'ёме 60 гадзін.

Прыгавор суда ўступіў у законную сілу. 

Памочнік пракурора

Лепельскага раёна

юрыст 2 класа                                                                    Т.В. Лукуціна