Барацьба з карупцыяй была і застаецца прыярытэтным напрамкам дзейнасці нашай дзяржавы. Злачынствы, учыненыя службовымі асобамі і асабліва з карупцыйнай накіраванасцю, прычыняюць істотную шкоду аўтарытэту дзяржаўнай улады, перашкаджаюць нармальнаму функцыянаванню органаў дзяржаўнай улады і кіравання, падрываюць давер грамадзян да ўладных структур.

У сувязі з гэтым барацьба з карупцыяй з'яўляецца цэнтральным звяном унутранай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Правапарушэннямі, якія ствараюць умовы для карупцыі, у адпаведнасці з арт.25 Закона «Аб барацьбе з карупцыяй» з'яўляюцца:

- умяшанне дзяржаўнай службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў у дзейнасць іншых дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, калі гэта не ўваходзіць у кола яе паўнамоцтваў і не заснавана на заканадаўчым акце;

- аказанне дзяржаўнай службовай асобай пры падрыхтоўцы і прыняцці рашэнняў неправамернай перавагі інтарэсам фізічных або юрыдычных асоб альбо прадастаўленне ім неабгрунтаваных льгот і прывілей або аказанне садзейнічання ў іх прадастаўленні;

- выкарыстанне дзяржаўнай службовай або прыраўнаванай да яе асобай службовага становішча пры вырашэнні пытанняў, якія закранаюць яе асабістыя, групавыя і іншыя пазаслужбовыя інтарэсы, калі гэта не звязана са службовай (працоўнай) дзейнасцю

- выкарыстанне дзяржаўнай службовай або прыраўнаванай да яе асобай у пазаслужбовых інтарэсах інфармацыі, распаўсюджванне якой абмежавана, атрыманай ёю пры выкананні службовых (працоўных) абавязкаў;

- парушэнне дзяржаўнай службовай асобай або прыраўнаванай да яе асобай устаноўленага актамі заканадаўства парадку правядзення конкурсаў, аўкцыёнаў, працэдур закупак і інш.

Здзяйсненне тых ці іншых правапарушэнняў цягне за сабой адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.