Гвалт – адна з глабальных праблем чалавецтва. Ахвярамі становяцца як дарослыя, так і дзеці. Гвалт выяўляецца ў прымусовых дзеяннях, накіраваных на каго-небудзь. З гвалтам можна сутыкнуцца дзе заўгодна – на вуліцы, на працы, дома.
Гвалт – адна з глабальных праблем чалавецтва. Ахвярамі становяцца як дарослыя, так і дзеці. Гвалт выяўляецца ў прымусовых дзеяннях, накіраваных на каго-небудзь. З гвалтам можна сутыкнуцца дзе заўгодна – на вуліцы, на працы, дома.
Бытавы (хатні) гвалт часцяком тычыцца дзяцей і жанчын. Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць за прычыненне пабояў, цялесных пашкоджанняў, а таксама псіхічных пакут і іншых гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да блізкага чалавека.
Так, згодна з артыкулам 9.1 КоАП Рэспублікі Беларусь, наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання, якое не пацягнула за сабой кароткачасовага расстройства здароўя або незначнай стойкай страты працаздольнасці – цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Нанясенне пабояў, якое не пацягнула прычынення цялесных пашкоджанняў, наўмыснае прычыненне болю, фізічных або псіхічных пакут, здзейсненыя ў дачыненні да блізкага сваяка альбо члена сям'і, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, альбо парушэнне ахоўнага прадпісання – цягне накладанне штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Згодна з артыкулам 9.3 КоАП абраза, гэта значыць наўмыснае зняважэнне гонару і годнасці асобы, выяўленае ў непрыстойнай форме, - цягне накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.
У выпадку, калі гвалтоўныя дзеянні здзяйсняюцца над пацярпелым неаднаразова (сістэматычна), альбо разлічаны на прычыненне асабліва пакутлівага болю, псіхічных і фізічных пакут, вінаватая асоба будзе прыцягнута да крымінальнай адказнасці.
Крымінальная адказнасць за злачынствы гвалтоўнага характару ў сферы сямейна-бытавых адносін прадугледжана артыкулам 154 КК Рэспублікі Беларусь.
Так, згодна з гэтым артыкулам, наўмыснае прычыненне працяглага болю або пакут спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізічныя і
тэрмін са штрафам або без штрафу. У тым выпадку, калі здзек здзейснены ў адносінах загадзя для вінаватага цяжарнай жанчыны, альбо састарэлага, альбо непаўналетняга, альбо асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане або залежным становішчы, альбо асобай, раней асуджанай за здзек, - дадзены артыкул КК прадугледжвае абмежаванне волі ад 1 года да 3-х гадоў са штрафам або без штрафу, або пазбаўленне волі ад 1 года да 5 гадоў са штрафам або без штрафу.
Памятайце, у выпадку праявы гвалту ў адносінах вас альбо вашых блізкіх, небяспека для жыцця надзвычай высокая. Калі вы сутыкнуліся з дадзенай праблемай – заўсёды звяртайцеся па дапамогу ў органы ўнутраных спраў, а таксама цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе вам змогуць аказаць псіхалагічную дапамогу і дапамогуць разабрацца ў сітуацыі, якая склалася.
Стажор на пасадзе памочніка Т.В.Лукуціна
пракурора Лепельскага раёна