Гвалт – адна з глабальных праблем чалавецтва. Ахвярамі становяцца як дарослыя, так і дзеці. З гвалтам можна сутыкнуцца дзе заўгодна – на вуліцы, на працы, дома.
Гвалт – адна з глабальных праблем чалавецтва. Ахвярамі становяцца як дарослыя, так і дзеці. З гвалтам можна сутыкнуцца дзе заўгодна – на вуліцы, на працы, дома.
Бытавы (хатні) гвалт часцей датычыць дзяцей і жанчын. Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць за прычыненне пабояў, цялесных пашкоджанняў, а таксама псіхічных пакут і іншых гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да блізкага чалавека.
Так, згодна з артыкулам 10.1 КоАП Рэспублікі Беларусь, наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання, якое не пацягнула за сабой кароткачасовага расстройства здароўя або незначную ўстойлівую страту працаздольнасці – цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Нанясенне пабояў, якое не пацягнула прычынення цялесных пашкоджанняў, наўмыснае прычыненне болю, фізічных або псіхічных пакут, здзейсненыя ў дачыненні да блізкага сваяка або члена сям'і, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, або парушэнне ахоўнага прадпісання – цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Згодна з артыкулам 10.2 КоАП абраза, то бок наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выяўленае ў непрыстойнай форме, - цягне накладанне штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь.
Крымінальная адказнасць за злачынствы гвалтоўнага характару ў сферы сямейна-бытавых адносін прадугледжана артыкулам 154 КК Рэспублікі Беларусь.
Так, згодна з гэтым артыкулам, наўмыснае прычыненне працяглага болю або пакут спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты пацярпелага, або сістэматычнае нанясенне пабояў, што не пацягнулі наступстваў, прадугледжаных арт.147 і арт.149 КК, караюцца арыштам або абмежаваннем волі на тэрмін да 3-х гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін са штрафам або без штрафу. У тым выпадку, калі здзекі здзейснены ў дачыненні да, загадзя для вінаватага, цяжарнай жанчыны, або састарэлага, або непаўналетняга, або асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане або залежным становішчы, або асобай, раней асуджанай за здзек, - дадзены артыкул КК прадугледжвае абмежаванне волі ад 1 года да 3-х гадоў са штрафам або без штрафу, або пазбаўленне волі ад 1 года да 5 гадоў са штрафам або без штрафу.