Перад маладымі людзьмі, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, часта ўстае пытанне аб плюсах і мінусах тэрміновай ваеннай службы. Нярэдка цяжка мяняць звыклую абстаноўку, лад жыцця і распарадак дня. Многія баяцца дысцыпліны, строгасці.

Перад маладымі людзьмі, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, часта ўстае пытанне аб плюсах і мінусах тэрміновай ваеннай службы. Нярэдка цяжка мяняць звыклую абстаноўку, лад жыцця і распарадак дня. Многія баяцца дысцыпліны, строгасці.

Часта маладыя хлопцы не ведаюць, якую дарогу выбраць, ці варта ісці ў войска, і зыходзячы з гэтага, стараюцца ацаніць усе плюсы і мінусы тэрміновай ваеннай службы.

Умацаванне фізічнага здароўя, атрыманне першых навыкаў для будучай працоўнай дзейнасці – далёка не ўсе плюсы тэрміновай ваеннай службы.

Згодна з п.1.4. Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.02.2020 №48 «Аб павышэнні ўзроўню сацыяльнай абароны грамадзян у сувязі з прызывам на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве» грамадзяне, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, якія маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, органаў памежнай службы на навучанне ва ўстановах адукацыі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, высокіх паказчыкаў у грамадскай працы, а таксама асобы з ліку названых грамадзян, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы вышэйшай адукацыі і дасягнулі высокіх паказчыкаў у навукова-даследчай дзейнасці, маюць права на першачарговае размеркаванне пасля заканчэння дзяржаўных устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Уключэнне тэрміну службы ў працоўны стаж таксама адзін з ключавых момантаў, якія змяшчаюцца ў палажэннях Указа.

Таксама пэўныя гарантыі прадастаўлены дзяржавай і сем'ям ваеннаслужачых. Так, згодна з п.1.2. вышэйназванага Указа за членамі сямей ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу, захоўваецца права карыстання жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнатах, прадастаўленымі гэтым ваеннаслужачым у сувязі з працоўнымі (службовымі) адносінамі, на ўвесь перыяд тэрміновай ваеннай службы.

Артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2012 №7-З «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей» сем'ям, у якіх бацька праходзіць тэрміновую ваенную або альтэрнатыўную службу, прадугледжана дапамога на дзяцей старэйшых за 3-х гадоў з асобных катэгорый сем'яў. Дапамога прызначаецца на кожнае дзіця 3-х гадоў у памеры 50% пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу

насельніцтва. Дапамога прызначаецца маці, калі яна мае адзін з пералічаных відаў заробку на дату звароту за дапамогай:

- працуе або ажыццяўляе іншы від дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, які прыносіць заработак (даход), з якога ў прадугледжаных заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні выпадках уплачваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду, альбо працуе ў дыпламатычным прадстаўніцтве або консульскім установе Рэспублікі Беларусь;

- праходзіць у Рэспубліцы Беларусь ваенную службу, альетрнатыўную службу, службу ў органах унутраных спраў, Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях;

- атрымлівае прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую або паслявузаўскую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыі;

- праходзіць падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры ў вочнай форме;

- зарэгістравана ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў якасці беспрацоўных з выплатай дапамогі па беспрацоўі альбо праходзіць прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі або асвойвае змест адукацыйнай праграмы навучальных курсаў па накіраванні гэтых органаў;

- ажыццяўляе догляд за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў, знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем да дасягнення ім узросту 3 гадоў (адпачынку па доглядзе за дзецьмі, які прадастаўляецца па месцы службы) або з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, натарыусам, адвакатам, асобай, якая ажыццяўляе рамесную дзейнасць, дзейнасць у сферы аграэкатурызму, і адпаведная дзейнасць прыпынена ў сувязі з доглядам за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

- з'яўляецца атрымальнікам пенсіі або штомесячнай страхавой выплаты ў адпаведнасці з заканадаўствам аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, штомесячнага грашовага ўтрымання ў адпавед заканадаўствам аб дзяржаўнай службе, дапамогі па доглядзе за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідам I групы, асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, дапамогі на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаваным вірусам імунадэфіцыту чалавека.

На сённяшні дзень, жаўнеру падчас праходжання

тэрміновай ваеннай службы прадастаўляецца магчымасць бясплатна набыць спецыяльнасць. Можна асвоіць спецыяльнасць механіка, радыста, кухара і іншыя. Таксама падчас службы можна атрымаць пасведчанне кіроўцы, якое можа стаць асновай для будучай кар'еры.

Стажор на пасадзе памочніка Т.В.Лукуціна

пракурора Лепельскага раёна