Пракуратурай Лепельскага раёна праведзена праверка выканання патрабаванняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, аб прадастаўленні і выкарыстанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ва ўстановах культуры Лепельскага раёна і сектары культуры Лепельскага райвыканкама.
Пракуратурай Лепельскага раёна праведзена праверка выканання патрабаванняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, аб прадастаўленні і выкарыстанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ва ўстановах культуры Лепельскага раёна і сектары культуры Лепельскага райвыканкама.
Па выніках праведзенай праверкі выяўлены парушэнні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» і Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.07.2005 №300 «Аб прадастаўленні і выкарыстанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі» ва ўстановах культуры Лепельскага раёна і ў сектары культуры Лепельскага райвыканкама.
Устаноўлена, што пры заключэнні дагавораў на аказанне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі мэты яе прадастаўлення, пазначаныя ў дагаворы, не адпавядаюць мэтам, на якія фактычна зрасходаваны перададзеныя грашовыя сродкі сектару культуры Лепельскага райвыканкама і установам культуры Лепельскага раёна, а таксама ўстаноўлены факт невыканання тэрміну прадастаўлення справаздачы аб мэтавым выкарыстанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.
У ходзе правядзення дадзенай праверкі таксама выяўлены грубыя парушэнні па азнаямленні дзяржаўных службовых асоб устаноў культуры з антыкарупцыйнымі абмежаваннямі.
Практыка падпісання ва ўстановах культуры Лепельскага раёна аналізуемай катэгорыяй асоб абавязацельстваў сведчыць, што іх змест не персаналізаваны, складзены яны без уліку службовага становішча канкрэтных асоб, што можа ўвесці ў зман адносна аб'ёму абмежаванняў, якія распаўсюджваюцца непасрэдна на службовую асобу. Акрамя таго, выяўлены факты непадпісання дзяржаўнымі службовымі асобамі абавязацельстваў па выкананні антыкарупцыйных абмежаванняў.
Даведачна. У адпаведнасці з ч.1 арт. 16 ЗаконаРэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» дзяржаўная службовая асоба дае абавязацельства па выкананні абмежаванняў, устаноўленых арт. арт. 17 – 20 гэтага Закона, а таксама парадку прадухілення і ўрэгулявання канфлікту інтарэсаў, прадугледжанага арт. 21 гэтага Закона, і ставіцца ў вядомасць аб прававых наступствах невыканання такога абавязацельства.
Па выніках праверачных мерапрыемстваў пракурорам