Пракуратура Лепельскага раёна ажыццяўляе пастаянны нагляд за выкананнем заканадаўства ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу раёна.

Пракуратура Лепельскага раёна ажыццяўляе пастаянны нагляд за выкананнем заканадаўства ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу раёна.

Па выніках праведзеных праверак у красавіку-маі 2023 г. у КУПСХП «Лепельскае», ААТ «Чарэйшчына», ААТ «Лепельаграсэрвіс», СУП «Пражэктар-агра» выяўлены парушэнні заканадаўства аб ахове працы.

Устаноўлена, што работнікі сельскагаспадарчых арганізацый не забяспечаны спецадзеннем, ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку не прайшлі медыцынскія агляды, дапускаюць парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, праводзяць рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі з парушэннем патрабаванняў СТБ 960-2011.

Акрамя таго, у ходзе праверачных мерапрыемстваў у ААТ «Чарэйшчына», КУПСХП «Лепельскае», СУП «Пражэктар-агра» выяўлены парушэнні заканадаўства аб захаванасці ўласнасці, ветэрынарна-санітарнай дзейнасці. Патрабаванні, устаноўленыя ветэрынарна-санітарнымі правіламі пахавання і знішчэння трупаў жывёл, прадуктаў жывёльнага паходжання сельскагаспадарчымі арганізацыямі, не выконваюцца. Скотамагільнікі, размешчаныя на тэрыторыі сельскагаспадарчых арганізацый, не маюць навеса, памяшкання для ўскрыцця трупаў жывёл, захоўвання дэзінфікуючых сродкаў, інвентару, адсутнічаюць таблічкі з указаннем адказных асоб. Таксама ў гаспадарках дапускаюцца факты ўтрымання КРС у неналежных умовах.

Па выніках праверачных мерапрыемстваў пракурорам Лепельскага раёна ў упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта ўнесена 2 прадстаўленні аб устараненні парушэнняў, прычын і ўмоў, якія ім спрыяюць. Па выніках разгляду гэтых прадстаўленняў 7 работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці. 

Памочнік пракурора

Лепельскага раёна                                                            А.С. Дзейнека