Пракуратурай Лепельскага раёна праведзена праверка па пытаннях выканання заканадаўства аб забеспячэнні якаснай і своечасовай медыцынскай дапамогі, а таксама даступнасці лекавых сродкаў жыхарам раёна.
Пракуратурай Лепельскага раёна праведзена праверка па пытаннях выканання заканадаўства аб забеспячэнні якаснай і своечасовай медыцынскай дапамогі, а таксама даступнасці лекавых сродкаў жыхарам раёна.
У ходзе праверкі ўстаноўлены факты адсутнасці ў фельчарска-акушэрскіх пунктах раёна неабходнага пераліку лекаў для аказання медыцынскай дапамогі грамадзянам, знаходжання ў аптэцы фельчарска-акушэрскага пункта лекавага прэпарата з вычарпаным тэрмінам прыдатнасці.
Акрамя выкладзенага, выяўлены парушэнні ў галіне арганізацыі належнага дыспансернага назірання дзіцяці да 1 года. Устаноўлена, што медыцынскімі работнікамі не выконваецца кратнасць наведвання дзяцей названай катэгорыі.
У частцы забеспячэння дзіцяці ўзроставай катэгорыі да 3-х гадоў бясплатнымі лекавымі сродкамі згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2007 №65 «Аб устанаўленні пераліку асноўных лекавых сродкаў» таксама выяўлены парушэнні. Устаноўлена, што лекавыя сродкі, якія ўваходзяць у вышэйназваны пералік, урачом-педыятрам па бясплатных рэцэптах у шэрагу выпадкаў не выдаваліся.
Выяўлены недахопы і ў частцы аснашчэння ўстаноў, якія аказваюць медыцынскую дапамогу грамадзянам.
Па выніках праверкі пракурорам Лепельскага раёна ва УЗ «Лепельская ЦРБ» унесена прадстаўленне, а таксама ўзбуджана 1 дысцыплінарная вытворчасць.
Памочнік пракурора
Лепельскага раёна Т.В. Лукуціна