Пракуратура Лепельскага раёна на пастаяннай аснове ажыццяўляе нагляд за выкананнем заканадаўства аб захаванасці ўласнасці, ветэрынарнай дзейнасці ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу раёна.
Пракуратура Лепельскага раёна на пастаяннай аснове ажыццяўляецца нагляд за выкананнем заканадаўства аб захаванасці уласнасці, ветэрынарнай дзейнасці ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу раёна.
Па выніках праведзеных праверак у ліпені 2023 г. выяўлена, што ў ААТ «Лепельаграсэрвіс», СПФ «Заазер'е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат», КУПХСП «Лепельскае» значная частка сельскагаспадарчай тэхнікі, у тым ліку і прызначаная для ўборкі ўраджаю не была падрыхтавана да правядзення уборачнай кампаніі, а таксама не прайшла дзяржаўны тэхнічны агляд.
У ходзе правядзення наглядных мерапрыемстваў устаноўлена, што службовыя асобы СПФ «Заазер'е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» і КУПСХП «Лепельскае» дапускаюць да кіравання транспартнымі сродкамі кіроўцаў без правядзення асведчавання на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама ажыццяўляюцца выпуск сельскагаспадарчай тэхнікі для ажыццяўлення работ без атрымання дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху.
Акрамя таго, у ходзе праверачных мерапрыемстваў у СУП «Пражэктар-агра» і СПФ «Заазер'е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» выяўлены парушэнні заканадаўства аб захаванасці ўласнасці, ветэрынарна-санітарнай дзейнасці. У вышэйназваных гаспадарках за 6 месяцаў 2023 года адзначаецца рост пагалоўя жывёлы. Службовымі асобамі дапускаюцца парушэнні тэхналагічных патрабаванняў па кармленні маладняку КРС ва ўзросце да 3 месяцаў, што спрыяе павелічэнню росту колькасці пагалоўя. Таксама ў гаспадарках дапускаюцца факты утрымання КРС у неналежных умовах.
Па выніках праверачных мерапрыемстваў пракурорам Лепельскага раёна ў упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта і Лепельскі раённы выканаўчы камітэт унесена 2 прадстаўленні аб устараненні парушэнняў, прычын і ўмоў ім спрыяючых. Па выніках разгляду дадзеных прадстаўленняў 3 работніка сельскагаспадарчых прадпрыемстваў прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці.
Памочнік пракурора
Лепельскага раёна А.С. Дейнека