Эфектыўнае процідзеянне карупцыі можа быць забяспечана толькі пры ўмове сістэмнага прымянення комплексу арганізацыйна-прававых, сацыяльна-эканамічных і арганізацыйна-практычных мерапрыемстваў.

Эфектыўнае процідзеянне карупцыі можа быць забяспечана толькі пры ўмове сістэмнага прымянення комплексу арганізацыйна-прававых, сацыяльна-эканамічных і арганізацыйна-практычных мерапрыемстваў.

Процідзеянне карупцыі з'яўляецца мерай абароны грамадства, дзяржавы, асноўных правоў і свабод чалавека ад аднаго з найбольш небяспечных відаў правапарушэнняў, які ўсё больш набывае транснацыянальны і арганізацыйны характар і патрабуе для барацьбы з ім кансалідацыі ўсіх інстытутаў дзяржавы і грамадзянскай супольнасці.

У барацьбе з карупцыяй актыўны ўдзел абавязаны прымаць у межах устаноўленай заканадаўствам кампетэнцыі ўсе дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці.

Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь эфектыўная барацьба з карупцыяй аднесена да прыярытэтных напрамкаў забеспячэння бяспекі дзяржавы.

Праваахоўнымі і іншымі органамі раёна ў 2020 годзе рэалізаваны арганізацыйна-прававыя, практычныя і іншыя меры, накіраваныя на забеспячэнне няўхільнага выканання патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства. Разам з тым значнай актывізацыі работы службы ГБЭЗ РАУС па выяўленні карупцыйных правапарушэнняў не мелася.

Пракуратурай раёна прааналізавана стан барацьбы з карупцыйнымі злачынствамі і правапарушэннямі на тэрыторыі раёна за мінулы год і першы квартал 2021 года.

Варта адзначыць, што па выніках 2020 года адзначана зніжэнне колькасці зарэгістраваных злачынстваў з 264 у 2019 годзе да 252 у 2020 годзе (-4,5 % або -12 злачынстваў). Пры гэтым агульнае зніжэнне злачыннасці па традыцыйных складах злачынстваў яшчэ больш, аднак значны рост колькасці злачынстваў (з 28 да 65) назіраецца ў сферы высокіх тэхналогій.

Узровень злачыннасці на 10000 насельніцтва склаў 78 пры сярэднеабласным паказчыку – 92,2.

На тэрыторыі раёна ў 2020 годзе сіламі Лепельскага РАУС выяўлена 1 злачынства карупцыйнай накіраванасці па ч.1 арт.424 КК Рэспублікі Беларусь, за 1 квартал 2021 года карупцыйных злачынстваў не выяўлена.

Акрамя таго, улічана 2 карупцыйныя злачынствы па ч.2 арт.426 КК, крымінальныя справы па якіх узбуджаліся і расследаваліся УСК па Віцебскай вобласці па матэрыялах ГУСБ МУС у дачыненні да былога супрацоўніка Лепельскага РАУС.

Крымінальны пераслед асоб, якія здзейснілі карупцыйныя злачынствы, з'яўляецца важнай састаўной часткай агульнай сістэмы мер па процідзеянні карупцыі. Па выніках расследавання крымінальная справа па ч.1 арт.424 КК накіравана для разгляду ў суд Лепельскага раёна, вінаватая асоба прыцягнута да крымінальнай адказнасці.

Аналіз выяўленых на тэрыторыі раёна правапарушэнняў і злачынстваў карупцыйнай накіраванасці паказаў, што ў большасці сваёй парушэнні дапускаюцца службовымі асобамі сельгаспрадпрыемстваў, пры гэтым тых, хто мае найбольш лепшае фінансавае становішча. Так злачынства прадугледжанае ч.2 арт.424 КК здзейснена службовай асобай СПФ «Заазер'е « ААТ «Віцебскі мясакамбінат», істотныя парушэнні ў сферы закупак тавараў гэтак жа выяўлены ў названым прадпрыемстве.

Супрацоўнікамі ГБЭЗ РАУС у 2020 годзе значна зніжана эфектыўнасць працы па выяўленні правапарушэнняў у сферы эканомікі і процідзеянні карупцыі. Так, за 2020 год складзена толькі 4 пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні (2019 – 25). Пры гэтым, па ч.1-1 арт.12.7 КоАП за незаконную нарыхтоўку і абарот лому чорнага металу толькі 2 пратаколы. Разам з тым, значная колькасць здзейсненых крадзяжоў на тэрыторыі раёна звязана з крадзяжом і наступнай рэалізацыяй фізічным асобам вырабаў металалому.

У 2020 годзе праца ГБЭЗ была накіравана на выяўленне злачынстваў па незаконным атрыманні дапамогі па доглядзе за інвалідамі альбо састарэлымі грамадзянамі па арт.209 КК (5 злачынстваў) і злачынстваў, звязаных з прысваеннем даверанай маёмасці – арт.211 КК (4 злачынствы).

Разам з тым, на працягу больш за 5 гадоў Лепельскім РАУС не выяўляліся злачынствы прадугледжаны арт.ст.430-431 КК, а таксама карупцыйныя злачынствы ў сферы закупак.

Недостаткова эфектыўна аператыўнымі супрацоўнікамі АБЭЗ Лепельскага РАУС праводзіцца аператыўна-вышуковая дзейнасць па накірунку выяўлення карупцыйных злачынстваў. Практычна па ўсіх справах аператыўнага ўліку адсутнічае мэтанакіраваная аператыўная праца, аператыўная інфармацыя паступае эпізадычна і часта са значным спазненнем. Ведамасны кантроль за своечасовым і якасным правядзеннем запланаваных па такіх справах мерапрыемстваў недастаткова эфектыўны. Гэта цягне за сабой неапраўданую цяганіну і прыводзіць да страты рэальнай магчымасці выкрыцця асоб, якія распрацоўваюцца. Гэтыя ж недахопы застаюцца адной з

Мела месца і парушэнне заканадаўства ў сферы ажыццяўлення закупак тавараў ва ўказаным прадпрыемстве.

У перыяд часу са студзеня па май 2020 года галоўным інжынерам СПФ «Заазер'е», фактычна ўступіўшы ў змову з прадстаўніком ТАА «ПРАМІС АЛЬЯС», ажыццяўляў падрыхтоўку дакументаў (маркетынгавае даследаванне) для закупкі запасных частак і механізмаў для патрэб філіяла. У ходзе праводзімай праверкі ўстаноўлена, што фактычна ніякага маркетынгавага даследавання не праводзілася, усю дакументацыю (камерцыйныя прапановы) рыхтаваў указаны прадстаўнік ад імя ТАА «Праміс Альянс», ТАА «Атрана-М» і ТАА «Агромаксімппарт».

Пры гэтым, ТАА «Атрана-М» і ТАА «Агромаксімппарт» не ажыццяўлялі сваю дзейнасць і былі выключаны з Адзінага дзяржаўнага рэестра ў 2012 і 2017 гадах адпаведна.

Галоўным інжынерам складаліся даведкі аб правядзенні маркетынгавых даследаванняў, якія пасля зацвярджаліся дырэктарам СПФ «Заазер'е». Пасля грашовыя сродкі за тавар, які пастаўляўся, аплачваліся філіялам «Лепельскі МКК».

Агульны кошт набытых тавараў у ТАА «Праміс Альянс» толькі за красавік 2020 года склаў больш за 132 тысячы рублёў. Аплата праведзена таварам філіяла «Лепельскі МКК».

Пракуратурай раёна пастаянна праводзіцца аналіз гаспадарчых галін і сацыяльных сфер на прадмет карупцыйнасці з мэтай вызначэння аб'ектаў праверак і своечасовага прыняцця мер рэагавання па папярэджанні карупцыі.

На незадавальняльным узроўні знаходзіцца дзейнасць некаторых прадпрыемстваў, арганізацый, іх кіраўнікоў па выкананні патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства.

Разам з тым, аналіз выяўленых правапарушэнняў у 2020 годзе і першым квартале 2021 года паказаў, што ў шэрагу дзяржаўных устаноў мае месца сістэматычнае парушэнне антыкарупцыйнага заканадаўства.

Так, праверкай, праведзенай у 2020 годзе, было ўстаноўлена, што ў перыяд з 03.01.2020 па 17.03.2020 ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна» (далей – ТЦСАН) праведзена 20 працэдуры дзяржаўных закупак у выглядзе закупак з адной крыніцы на агульную суму 130 855 рублёў 22 капейкі.

У адпаведнасці з абз.3 п.3 арт.49 Закона Рэспублікі Беларусь ад 13.07.2012 № 419-З «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)» (у рэд. ад 17.07.2018) (далей – Закон аб дзяржзакупках) даведка аб правядзенні працэдуры закупкі з адной крыніцы не пазней аднаго працоўнага дня, наступнага за днём яе зацвярджэння, размяшчаецца заказчыкам (арганізатарам) на электроннай гандлёвай пляцоўцы.

Аднак, у парушэнне названага патрабавання заканадаўства, ТЦСАН даведкі аб 18 праведзеных працэдурах закупак з адной крыніцы на электроннай гандлёвай пляцоўцы не размясціў.

У першым квартале 2021 года пракуратурай раёна зноў быў прааналізаваны праца ТСЦАН. Па выніках праведзенага аналізу было ўстаноўлена, што спецыялістамі па арганізацыі працэдур закупак тавараў (работ, паслуг) ТЦСАН Лепельскага раёна пры ажыццяўленні закупак з адной крыніцы былі дапушчаны парушэнні арт. 49 Закона аб дзяржзакупках.

Згодна з арт. 21 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 г. № 305-З «Аб барацьбе з карупцыяй», дзяржаўная службовая асоба абавязана пісьмова паведаміць свайго кіраўніка, у непасрэдным падначаленні якога яна знаходзіцца, аб узнікненні канфлікту інтарэсаў або магчымасці яго ўзнікнення, як толькі ёй стане пра гэта вядома, і мае права ў пісьмовай форме заявіць самаадвод ад прыняцця рашэння, удзелу ў прыняцці рашэння або здзяйснення іншых дзеянняў па службе (рабоце), якія выклікаюць або могуць выклікаць узнікненне канфлікту інтарэсаў.

Разам з тым, парушаючы ўказаныя патрабаванні, Грамадзянка А., з'яўляючыся дзяржаўнай службовай асобай – загадчыцай адной з устаноў адукацыі г. Лепеля, не паведаміла ў пісьмовай форме свайго кіраўніка – начальніка аддзела па адукацыі Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, у непасрэдным падначаленні якога яна знаходзіцца, аб магчымасці ўзнікнення канфлікту інтарэсаў пры прыёме на працу ў якасці вартаўніка свайго мужа.

Аналіз працы камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў КУВП «Бароўка», праведзены ў першым квартале 2021 года, паказаў, што яе праца не наладжана належным чынам у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.

Пракурор Лепельскага раёна

саветнік юстыцыі В.М. Жыгімонт