Паводле аператыўных даных абласнога ўпраўлення, у арганізацыях Віцебскай вобласці ў I квартале 2020 года ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінула 5 чалавек (I квартал 2019 года – 10) і цяжкія вытворчыя траўмы атрымала 20 чалавек (18).
Па
аператыўных даных абласнога ўпраўлення, у арганізацыях Віцебскай вобласці ў I
квартале 2020 года ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінула 5
чалавек (I квартал 2019 года – 10) і цяжкія вытворчыя траўмы атрымала
20 чалавек (18).
Такім
чынам, на прадпрыемствах Віцебскай вобласці адзначаецца зніжэнне смяротных
няшчасных выпадкаў у два разы, пры павелічэнні няшчасных выпадкаў, якія прывялі да
цяжкіх вытворчых траўм на 11,1 % у параўнанні з аналагічным перыядам
2019 года.
За I
квартал 2020 года акрамя ўказаных 5 смяротных няшчасных выпадкаў, якія знаходзяцца
на ўліку - 16 чалавек памерла на вытворчасці ў выніку наяўнасці ў работніка
захворвання (I квартал 2019 года -12)
За
ўказаны справаздачны перыяд рост вытворчага траўматызму са смяротным
зходам адзначаны ў арганізацыях г. Віцебска – 3 (I квартал 2019 - 1), у тым
ліку ў арганізацыях Адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска – 2 (I
квартал 2019 - 0). Пры гэтым колькасць смяротна траўміраваных за дадзены
справаздачны перыяд захавалася на ўзроўні 2019 года ў арганізацыях: Талачынскага
раёна, Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска – 1 (1).
Рост
няшчасных выпадкаў, якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўм у бягучым
перыядзе 2020 года ў параўнанні з I кварталам 2019 года адзначаны ў арганізацыях,
размешчаных на тэрыторыі: Віцебскага, Бешанковіцкага раёнаў – 2 ((I
квартал 2019 года – 0), Гарадоцкага, Міёрскага, Сенненскага, Чашніцкага, Шаркаўшчынскага
– 1 (0), акрамя таго ў арганізацыях г. Віцебска – 5 (2), у тым ліку ў
арганізацыях размешчаных на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна – 3 (1);
адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска – 1 (0).
Колькасць
работнікаў, якія атрымалі цяжкія вытворчыя траўмы, захоўваецца на ўзроўні
2019 года ў арганізацыях Лёзненскага, Аршанскага, Пастаўскага раёнаў і
арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі адміністрацыі Чыгуначнага раёна –
1(I квартал 2019 года – 1).
За I
квартал 2020 года зніжэнне смяротных няшчасных выпадкаў адзначаецца ў
арганізацыях камунальнай формы ўласнасці з 5 да 2 выпадкаў, пры гэтым рост
смяротнага траўматызму адзначаецца ў арганізацыях транспарту і камунікацый -1
(I квартал 2019 года – 0), а ў арганізацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркі
захаваўся на ўзроўні 2019 года – 1 выпадак. Ва ўказаных арганізацыях выпадкі
адбыліся ў выніку ДТЗ. Варта адзначыць, выпадкаў смяротнага траўматызму
у арганізацыях сельскай гаспадаркі ў дадзеным справаздачным перыядзе не
зарэгістравана.
У
дадзеным справаздачным перыядзе адзначаецца істотны рост колькасці няшчасных
выпадкаў на вытворчасці, якія прывялі да цяжкіх траўм, у арганізацыях
камунальнай формы ўласнасці з 6 да 14 выпадкаў, у тым ліку ў арганізацыях
сельскай гаспадаркі з 4 да 10, у арганізацыях гандлю з 0 да 2, транспарту і
камунікацый з 0 да 1, у арганізацыях іншых відаў дзейнасці з 0 да 1.
Істотнае
зніжэнне выпадкаў смяротнага вытворчага траўматызму адбылося ў
арганізацыях рэспубліканскай формы ўласнасці - з 4 да 1, а таксама
істотна знізілася ў дадзеных арганізацыях колькасць няшчасных выпадкаў,
якія прывялі да цяжкіх траўм (з 8 выпадкаў да 3-х), пры гэтым адзначаецца
павелічэнне колькасці няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія пацягнулі цяжкія
траўмы, у арганізацыях канцэрна "Беллесбумпрам" і НАН Беларусі – 1 (I квартал
2019 - 0).
За
дадзены перыяд смяротныя няшчасныя выпадкі ў арганізацыях адбыліся пры
наступных абставінах:
- у
выніку дарожна-транспартных здарэнняў - 2 выпадкі;
- у
выніку падзення з вышыні 2 выпадкі (1 - на аб'екце будаўніцтва работнік
знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янэння - 2,48‰; 1 – пры выкананні
пагрузачна-разгрузачных работ);
- у
выніку ўздзеяння круцячыхся дэталяў - 1 выпадак (нанясенне парэзаных ран
рэжучым інструментам на аб'екце будаўніцтва);
Няшчасныя
выпадкі, якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўм у бягучым перыядзе 2020
года ў арганізацыях Віцебскай вобласці адбываліся пры наступных
абставінах:
- у
выніку дарожна-транспартных здарэнняў - 1 выпадак (выпадзенне з рухомага
транспартнага сродку, наяўнасць алкаголю 2,64‰);
- у
выніку падзення работнікаў - 5 выпадкаў (у тым ліку падзенне работнікаў
адбывалася пры падзенні з транспартных сродкаў - 2 выпадкі пры
пагрузцы-разгрузцы; 2 – пры абслугоўванні (рамонце) абсталявання (сістэмы
гноеадвядзення), камунікацый (сістэмы каналізацыі будынкаў) (у адным з выпадкаў
знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янэння, але факт не пацвярджаецца)
дакументамі, бо да лекара звярнуўся на наступны дзень пасля здарэння); пры
перамяшчэнні па роўнай паверхні - 1);
- у
выніку падзення (абрушэння) на работнікаў прадметаў, матэрыялаў і інш. – 6
выпадкаў (2 – пры выкананні лесасечных работ; 4 - пры выкананні рамонтных
работ аўтатранспарту);
- у
выніку ўздзеяння на пацярпелага, рухомых, разлятаючыхся прадметаў і
дэталей, механізмаў – 2 выпадкі (1- разбурэнне элементаў (трубы) сістэмы
ацяплення; 1- уздзеянне механізма канвеера сістэмы ўгнаення (работник
знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення 2,56‰));
Да
ведама: за першы квартал 2020 года зарэгістравана 4 няшчасныя выпадкі з
работнікамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення: 1 няшчасны выпадак са
смяротным зыходам і 3 выпадкі з работнікамі, якія атрымалі траўмы, што пацягнулі
цяжкі зыход (аналагічны перыяд 2019 года - 3 смяротныя, што пацягнулі цяжкія
траўмы – 0):
Няшчасны
выпадак са смяротным зыходам
05.02.2020
дахавік Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Праф НК" (г.
Віцебск, Чыгуначны раён) пры выкананні дахавых работ, знаходзячыся ў
стане алкагольнага ап'янення 2,48‰, ажыццяўляючы пад'ём (спуск) грузу з
даху, упаў разам з пад'ёмнікам.
Няшчасныя
выпадкі, што пацягнулі цяжкія траўмы
22.02.2020
слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання ААТ
"Адаменкі" Лёзненскага раёна падчас абслугоўвання сістэмы ўгнаення,
якая знаходзілася ў уключаным стане, атрымаў траўматычную ампутацыю правай
ступні. Работник знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення 2,56‰.
20.02.2020
аператар машыннага даення Камунальнага вытворчага унітарнага
прадпрыемства "Язна" Мёрскага раёна, пасля заканчэння даення на
малочна-таварнай ферме, па вяртанні да месца жыхарства, у момант
перамяшчэння на транспартным прычэпе, знаходзячыся ў стане моцнага
алкагольнага ап'янення (2,64‰), не дачакаўшыся спынення трактара, паспрабавала
саскочыць з прычэпа, упала на зямлю, атрымаўшы ў выніку падзення цяжкія
траўмы.
10.01.2020
жывёлавод МТФ «Рассвет» Камунальнага унітарнага вытворчага
(сельскагаспадарчага) прадпрыемства імя Маркава Шаркаўшчынскага раёна каля
11.00 на МТФ «Рассвет» пры спробе выканаць работу па рамонце нахіленага
канвеера, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, упаў з вышыні і атрымаў
траўмы. У дзень атрымання траўмы быў на падпітку. Што пацвярджаецца паказаннямі
работнікаў (у бальніцу паступіў на наступны дзень, адбор проб не ажыццяўляўся.
Пацярпелы пры паступленні ўказаў, што траўму атрымаў у быце).
Па
выніках завершаных расследаванняў устаноўлены характэрныя прычыны
няшчасных выпадкаў, якія адбыліся за I квартал 2020 года:
-невыкананне
кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы - 13,6%;
-
знаходжанне пацярпелага ў стане алкагольнага ап'янення – 18,2%;
-
парушэнне пацярпелым працоўнай і вытворчай дысцыпліны, інструкцый па
ахове працы – 13,6%;
-
асабістая неасцярожнасць – 13,6%;
-
допуск пацярпелага да працы без навучання і праверкі ведаў па пытаннях аховы
працы – 9,1%;
-
допуск пацярпелага да працы без правядзення стажыроўкі па пытаннях аховы працы
і (або) інструктажу па ахове працы – 9,1%.
Прафілактычная
праца, праведзеная сумесна з мясцовымі органамі ўлады і кіравання дазволіла
забяспечыць у I квартале 2020 года зніжэнне вытворчага траўматызму са
смяротным зыходам.
На
падставе праведзенага аналізу нагляднай дзейнасці за выкананнем
заканадаўства аб ахове працы за I квартал 2020 года, стану
вытворчага траўматызму, суб'ектам гаспадарання ва ўзаемадзеянні з
мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі варта забяспечыць
рэалізацыю наступных прафілактычных мерапрыемстваў:
-
кантроль на месцах за выкананнем патрабаванняў Дырэктывы №1, працоўнай і
вытворчай дысцыпліны, правядзенне перадзменных (перад пачаткам работы,
змены) медыцынскіх аглядаў, асведчанняў на прадмет знаходжання
работнікаў у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага
ап'янэння, з улікам патрабаванняў дзеючага заканадаўства.
-
якаснае правядзенне ведамаснага і грамадскага кантролю за станам
аховы працы на працоўных месцах, пры непасрэдным удзеле прафсаюза і
грамадскіх інспектараў па ахове працы;
- з
мэтамі больш дзейснага кантролю за выкананнем работнікамі патрабаванняў аховы
працы, працоўнай і вытворча-тэхналагічнай дысцыпліны забяспечыць
рэалізацыю пытання па ўкараненні (пашырэнні практыкі) выкарыстання ў
падпарадкаваных арганізацыях сістэм відэаназірання на вытворчых,
будаўнічых і іншых аб'ектах (выпіска з пратакола пасяджэння Прэзідыума Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 2019 г. № 10);
-кантроль за ўнясеннем карэкціруючых дзеянняў у дзеючыя ў арганізацыях
(тэрытарыяльныя) СУАТ, з улікам аналізу вытворчага траўматызму і
выяўляемых у ходзе ажыццяўлення наглядна-кантрольнай і прафілактычнай
дзейнасці парушэнняў дзеючага заканадаўства аб ахове працы;
-
кантроль і своечасовае праходжанне работнікамі папярэдніх перад
працаўладкаваннем прафесійных медыцынскіх аглядаў і перыядычных
медыцынскіх аглядаў у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства;
-
укамплектаванне штатаў арганізацый кваліфікаванымі спецыялістамі па ахове
працы, у адпаведнасці з Нарматывам колькасці.
Віцебскае
абласное ўпраўленне
Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.