Пракуратурай Лепельскага раёна ў першым паўгоддзі 2024 года праводзілася сістэмная работа па каардынацыі ўсіх суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў.
Пракуратурай Лепельскага раёна ў першым паўгоддзі 2024 года праводзілася сістэмная работа па каардынацыі ўсіх суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў. Ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі органамі ў першым паўгоддзі 2024 года ажыццяўляліся наглядныя і арганізацыйныя меры, накіраваныя на забеспячэнне законнасці і правапарадку ва ўсіх сферах дзейнасці, што спрыяла выпраўленню негатыўных тэндэнцый у злачыннасці, станоўчаму паляпшэнню аператыўнай абстаноўкі па шэрагу пазіцый.
Так, за першае паўгоддзе 2024 года на тэрыторыі Лепельскага раёна зарэгістравана 84 (114) злачынствы, што на 30 злачынстваў менш (або -26,3%), чым у аналагічным перыядзе 2023 года (у далейшым звесткі за першае паўгоддзе 2023 года будуць адлюстроўвацца ў дужках).
Не дапушчаны рост наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў, злачынстваў, звязаных з барацьбой з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі.
Не зарэгістравана забойстваў з замахамі (арт.139 КК), згвалтаванняў з замахамі (арт.166 КК), палавых зносін і іншых дзеянняў сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту (арт.168 КК), рабаванняў (арт.207 КК), угонаў аўтатранспарту (арт.214 КК), злоўжывання, бяздзейнасці, перавышэння ўлады або службовых паўнамоцтваў (арт.ст.424-426 КК).
У ходзе аналізу стану рэцыдыўнай злачыннасці устаноўлена, што за першае паўгоддзе 2024 года на тэрыторыі Лепельскага раёна 15 асобамі, якія маюць судзімасць, здзейснена 17 злачынстваў (удзельная вага якіх склала 30,9%, пры сярэднеабласным паказчыку 31,4%).
Да асноўных прычын павелічэння рэцыдыўнай злачыннасці варта аднесці ненадлежным чынам праводзімыя прафілактычныя мерапрыемствы з боку праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў, недастатковыя меры прымаемыя па аказанні дапамогі ўказанай катэгорыі асоб з боку назіральнай камісіі. Акрамя таго, адной з асноўных прычын з'яўляецца адсутнасць у асоб, якія маюць судзімасці, жадання афіцыйнага працаўладкавання і сацыялізацыі.
Пракуратурай Лепельскага раёна ў сакавіку 2024 года праведзена праверка выканання УІІ Лепельскага РАУС патрабаванняў заканадаўства, накіраванага на прафілактыку рэцыдыўных злачынстваў з асобамі, якія дапусцілі ў 2023 годзе небяспечны рэцыдыў злачынстваў.
Устаноўлена, што за 2023 год 6 асоб, якія маюць судзімасць, дапусцілі небяспечны рэцыдыў злачынстваў. Пры гэтым за 2022 год названы від рэцыдыву пры здзяйсненні злачынстваў быў дапушчаны толькі 2 асобамі.
Вывучэнне прафілактычных спраў і спраў прэвентыўнага нагляду асоб, якія стаялі на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі і здзейснілі паўторныя злачынствы, дапусціўшы пры гэтым небяспечны рэцыдыў злачынстваў, паказала, што індывідуальная прафілактычная работа з імі будавалася без уліку індывідуальных асаблівасцей асобы, мінулых судзімасцей, ладу жыцця, і з гэтай прычыны аказалася неефектыўнай. Рапарты супрацоўнікаў міліцыі аб выніках наведвання падапечных па месцы жыхарства насілі шаблонны характар. Не адбіраліся тлумачэнні аб паводзінах падапечных у быце ў членаў іх сем'яў, блізкіх сваякоў. Не высвятляліся прычыны, па якіх асобы, якія стаялі на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, не працуюць,
а таксама крыніцы іх даходаў.
У першым паўгоддзі 2024 года пракурорам раёна з мэтай аказання прафілактычнага ўздзеяння на асоб, схільных да здзяйснення правапарушэнняў і злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін: узбуджана 2 крымінальныя справы па арт. арт. 153, 186 КК Рэспублікі Беларусь; у парадку ч. 2 арт. 4.4 КаАП па даручэннях пракурора раёна да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 2 арт. 10.1 КаАП прыцягнута 8 асоб.
У сакавіку 2024 года пракуратурай раёна праведзена праверка ў Лепельскім райвыканкаме, камісіі пры Лепельскім райвыканкаме па пытаннях папярэджання гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку надзвычайных сітуацый, а таксама ў аглядных камісіях сельсаветаў раёна (Каменскага, Лепельскага і Стайскага) па пытаннях арганізацыі работы названых органаў па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх за 2023 год – люты 2024 года.
У ходзе дадзенай праверкі выяўлены факты неўдзелу супрацоўнікаў Лепельскага РАУС, Лепельскай раённай энергагазінспекцыі, Лепельскага РГС філіяла ПУ «Чашнікігаз» у рабоце аглядных камісій пры наведванні домаўладанняў. Акрамя таго, устаноўлены шматлікія факты фармальнага і некваліфікаванага запаўнення актаў абследавання домаўладанняў з боку аглядных камісій Лепельскага сельвыканкама.
У межах ажыццяўлення прафілактыкі правапарушэнняў у сферы інфармацыйнай бяспекі пракуратурай раёна на пастаяннай аснове праводзіцца маніторынг сацыяльных сетак.
У аналізуемым перыядзе ў суд Лепельскага раёна
пракуратурай раёна накіравана 2 заявы аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі з мэтай далейшага абмежавання доступу да дадзеных рэсурсам, якія задаволены.
Пракуратурай раёна 15 асобам, прыцягнутым да адміністрацыйнай адказнасці па ч.2 арт.19.11 КоАП і па ч.1 арт.24.23 КоАП, аб'яўлены афіцыйныя папярэджанні.
У першым паўгоддзі 2024 года ў пракуратуру раёна паступіла 36 зваротаў ад фізічных асоб і 4 звароты прадстаўнікоў юрыдычнай асобы. Па кампетэнцыі пракуратурай разгледжана па сутнасці 23 звароты фізічных асоб і 1 зварот юрыдычнай асобы.
Па выніках разгляду зваротаў па 3 было прынята рашэнне аб задавальненні патрабаванняў грамадзян у поўным аб'ёме, па 6 зваротах патрабаванні былі задаволены часткова.З разгледжаных 23 зваротаў грамадзян 14 датычыліся пытанняў выканання службовымі асобамі ўстаноў і арганізацый заканадаўства, у тым ліку аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці– 9, аб арганізацыі работы са зваротамі грамадзян – 2.
Акрамя таго, пракуратурай разгледжана 6 зваротаў уадпаведнасці з патрабаваннямі крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.Як
правіла, такія звароты датычацца нязгоды з прынятым ЛепельскімРАУС рашэнні аб адмове ў узбуджэнні крымінальнай справы.У першым паўгоддзі 2024 года ў пракуратуру раёна паступіла 36 зваротаў ад фізічных асоб і 4 звароты прадстаўнікоў з прынятым Лепельскім РАУС рашэнні аб адмове ў узбуджэнні крымінальнай справы.
Пракурор Лепельскага раёна У.М. Жыгімонт