Адбылося пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў пад кіраўніцтвам яго старшыні Ігара Урбана.

Адбылося пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў пад кіраўніцтвам яго старшыні Ігара Урбана.

У рабоце прынялі ўдзел старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі службаў і ведамстваў і іншыя запрошаныя.

Пытанні жыхароў Стайскага сельсавета сталі сёння цэнтральнымі. Навядзенне парадку і добраўпарадкаванне, выкананне зямельнага заканадаўства, сацыяльнае абслугоўванне насельніцтва, пажарная бяспека, правапарадак - як абстаноўка па гэтых напрамках, расказалі адказныя спецыялісты.
Абмеркавалі і вынікі правядзення сходаў і сустрэч з насельніцтвам на тэрыторыі дадзенага сельсавета. Асвятленне ў вёсцы, работа аўталаўкі, грэйдзіраванне і ямачны рамонт дарог — гэтыя і іншыя пытанні ўзнялі жыхары ў гутарцы з прадстаўнікамі улады.
На парадак дня таксама вынесена пытанне аб рэалізацыі праграмы супрацоўніцтва паміж аддзелам па адукацыі
Лепельскага райвыканкама і Лепельскім благачыннем Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2024 - 2025 гады — пра гэта расказаў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Анатоль Карпіцкі.
Заслухаўшы і абмеркаваўшы інфармацыю, прэзідыум раённага Савета дэпутатаў адзначыў, што ў гэтым напрамку праводзіцца мэтанакіраваная работа.
Функцыянуе раённы рэсурсны цэнтр па духоўна-маральным выхаванні вучняў, створана раённая ініцыятыўная група па духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні вучняў.
Штогод у установах адукацыі і на ўзроўні раёна праводзіцца шэраг сумесных мерапрыемстваў: міжшкольны калядны фестываль «Віфлеемская зорка», калядны турнір па валейболе сярод юнакоў і дзяўчат каманд устаноў адукацыі раёна на прызы Лепельскага благачыння, раённы этап абласнога конкурсу мастацкай творчасці «Велікодная мазака», Вялікдзеньскія адукацыйныя чытанні, раённы этап Рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці вучняў «Калядная зорка».
На ўзроўні ўстаноў адукацыі свяшчэннаслужыцелямі Лепельскага благачыння праводзяцца гутаркі з вучнямі і педагогамі па пытаннях духоўна-маральнага выхавання і прафілактыкі залежнасцей, сустрэчы з законнымі прадстаўнікамі вучняў па пытаннях захавання і ўмацавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей,