1 лістапада а 18-47 у службу выратавання паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам грузавога і легкавога аўтамабіляў на 124 км. трасы М-3 Мінск-Віцебск каля вёскі Рожна Домжарыцкага сельсавета Лепельскага раёна

Па прыбыцці да месца выкліку было ўстаноўлена, што адбылося лабавое сутыкненне легкавога аўтамабіля «Тайота Камры» і грузавога аўтамабіля «ГАЗ3309». У выніку ДТЗ у легкавым аўтамабілі апынуўся заблакіраваны кіроўца. Кіроўца грузавога аўтамабіля не пацярпеў.

Работнікі МНС з выкарыстаннем гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага інструмента выратаваны (деблакаваны) кіроўца легкавога аўтамабіля «Тойота Камры», які з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны ў Лепельскую цэнтральную раённую бальніцу.