Міністэрства па падатках і зборах нагадала фізічным асобам пра тэрміны выплаты ў 2023 годзе арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.
Міністэрства па падатках і зборах нагадала фізічным асобам пра тэрміны выплаты ў 2023 годзе арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.
Падрабязней пра гэта мы папрасілі расказаць начальніка ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб ІМПЗ Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне Алену Багінскую.
Як патлумачыла Алена Мікалаеўна, парадак вызначэння, вылічэння і выплаты арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржуласнасці, зацверджаны Указам ад 12.05.2020 №160 «Аб арэнднай плаце за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці».
Памер штогадовай арэнднай платы за зямельны ўчастак вызначаецца мясцовым райвыканкамам пры прадастаўленні яго ў арэнду; падаўжэнні тэрміну арэнды зямельнага ўчастка; змене дагавора арэнды зямельнага ўчастка, які прадугледжвае змену памеру штогадовай арэнднай платы за гэты зямельны ўчастак; а таксама заключэнні дагавора арэнды зямельнага ўчастка з пераможцам аўкцыёну альбо адзіным удзельнікам неадбыўшагася аўкцыёну.
Арэндная плата выплачваецца грамадзянамі штогод не пазней 15 лістапада года, наступнага за мінулым каляндарным годам. Тэрмін выплаты арэнднай платы за 2022 год – не пазней 15 лістапада 2023 года.
Паведамленні на выплату фізасобамі арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржуласнасці, падатковымі органамі не накіроўваюцца.
Сума арэнднай платы, якая падлягае выплаце, пазначаецца ў дагаворы арэнды зямельнага ўчастка.
У адпаведнасці з нормамі Указа № 160 падатковыя органы ажыццяўляюць кантроль за поўнасцю і своечасовасцю выплаты арэнднай платы грамадзянамі. Падатковыя органы пры ажыццяўленні кантролю, прымяненні спосабаў забеспячэння выплаты арэнднай платы і пені, спагнанні гэтай платы і пені карыстаюцца правамі і выконваюць абавязкі, устаноўленыя для ажыццяўлення падатковага кантролю, прымянення спосабаў забеспячэння выканання падатковых абавязацельстваў, спагнання падаткаў, збораў (пошлін) і пені.
Невыплата або няпоўная выплата арэнднай платы за карыстанне зямельнымі ўчасткамі, дапушчаная фізічнай асобай, у тым ліку зарэгістраванай у якасці індывідуальнага прадпрымальніка, цягне адказнасць, устаноўленуюзаканадаўствам за нявыплату, няпоўную выплату падаткаў, збораў (пошлін).
За нявыплату або няпоўную выплату індывідуальным прадпрымальнікам сумы падатку, збору (пошліны), прадугледжаны штраф у памеры 40 працэнтаў ад нявыплачанай сумы падатку, збору (пошліны), але не менш за 2 базавыя велічыні (ч. 1 арт. 14.4 КоАП)
За нявыплату або няпоўную выплату фізічнай асобай сумы падатку, збору (пошліны), здзейсненыя наўмысна, прадугледжаны штраф у памеры 40 працэнтаў ад нявыплачанай сумы падатку, збору (пошліны), але не менш за 10 базавых велічынь (ч. 8 арт. 14.4 КоАП).