Пра тое, што 15 сакавіка наша краіна адзначае асаблівае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ведаюць і выхаванцы дашкольных устаноў адукацыі.
Так, у ДУА "Горскі дзіцячы сад Лепельскага раёна" да знакавай даты была прымеркавана шэраг мерапрыемстваў.
На занятках выхаванцы пазнаёміліся з правамі дзяцей у нашай краіне, гулялі ў дыдактычныя гульні, гутарылі на тэмы "Канстытуцыя і мы", "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь", аформілі плакат "Кожнае дзіця мае права..."
Вось так, у гульнявой форме, лепельскія дашкольнікі знаёмяцца з Асноўным Законам Рэспублікі Беларусь!
Пра Канстытуцыю ведаюць дашкольнікі
13.3.20260 праглядаў