Пра тое, хто заўтра будзе вучыць нашых дзяцей, кіраўнікі ўстаноў адукацыі думаюць ужо сёння
7.2.20250 праглядаў
Так, з мэтай прыцягнення маладых спецыялістаў у Лепельскі раён начальнік аддзела па адукацыі Лепельскага райвыканкама Галіна Гарбёнак і дырэктары школ горада і раёна сёння наведалі папярэдняе размеркаванне выпускнікоў у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. МАШЭРАВА.
- Сёння па лініі сістэмы адукацыі ў нашым раёне ёсць некаторыя вакансіі, таму наша мэта - знайсці будучых калег. Будзем рады, калі педагагічная каманда раёна папоўніцца маладымі кадрамі, таму вядзём актыўную працу ў рамках размеркавання. Упэўнена, кадравыя пытанні вырашацца на нашу карысць. Будзем чакаць маладых педагогаў на Лепельшчыне, - пракаментавала Галіна Уладзіміраўна.