Сёння прафарыентацыйныя мерапрыемствы для выпускнікоў школ набываюць асаблівую значнасць, бо правільны напрамак і падтрымка ў працэсе выбару далейшага месца навучання могуць істотна паўплываць на будучыню навучэнцаў, іх прафесійную рэалізацыю і задаволенасць жыццём.
З мэтай арыентацыі будучых выпускнікоў школ на далейшае атрыманне адукацыі на базе гімназіі Лепеля сёння прайшла сустрэча выкладчыцкага актыву Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П. М. Машэрава з 11-класнікамі горада.
Выкладчыкі ўніверсітэта расказалі юнакам пра магчымасці, якія прадастаўляе ўніверсітэт пры паступленні, пра ўмовы прыёму ў ВНУ і пра перспектывы ў дарослым жыцці пасля атрымання адукацыі ў ВДУ.
Пра тое, наколькі важна выбраць прафесію, казалі і кажуць многія мысліцелі і навукоўцы
31.1.20250 праглядаў