Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага раённага выканаўчага камітэта інфармуе аб загінулых і пацярпелых на вытворчасці, якія атрымалі цяжкія вытворчыя траўмы, за першае паўгоддзе 2019 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года.
Па аператыўных даных на 5 ліпеня 2019 года ў першым паўгоддзі бягучага года ў арганізацыях Віцебскай вобласці загінула (памерла) 12 работнікаў і 35 чалавек атрымалі цяжкія траўмы. З указанай колькасці траўмаваных сувязь з вытворчасцю ўстаноўлена ў 9 загінулых, што на 2 чалавекі менш, чым за аналагічны перыяд 2018 года, і 34 – якія атрымалі цяжкія вытворчыя траўмы (у студзені-чэрвені 2018 года – 39). Пры гэтым у бягучым годзе паказчык колькасці загінулых на вытворчасці ў разліку на 100 тысяч застрахаваных па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў (Кч) у вобласці адзін з самых высокіх па рэспубліцы (па вобласці – 2,1, па рэспубліцы – 1,3).
Даведачна. На 5 ліпеня 2019 года правядзенне расследаванняў (спецыяльных расследаванняў) 7 фактаў гібелі і 13 фактаў цяжкага траўміравання на вытворчасці не завершана. З іх па папярэдняй інфармацыі няшчасныя выпадкі, якія прывялі да смерці 3 работнікаў і цяжкага траўміравання аднаго чалавека, будуць кваліфікавацца як невытворчыя.
Значны рост вытворчага траўматызму з цяжкімі наступствамі ў вобласці ў першым паўгоддзі бягучага года адзначаны ў арганізацыях без ведамаснай падпарадкаванасці, дзе загінула 3 работнікаў і цяжка траўмавана 9 чалавек (у студзені-чэрвені 2018 года – адпаведна ніколькі і 5 чалавек). Акрамя таго, адзначаны рост колькасці загінулых у арганізацыях, падпарадкаваных (якія ўваходзяць у сістэму) Мінлясгасу і Мінпраму – па адным (у студзені-чэрвені 2018 года – ніколькі). Колькасць пацярпелых, якія атрымалі цяжкія вытворчыя траўмы, узрасла ў арганізацыях, падпарадкаваных (якія ўваходзяць у сістэму) Мінлясгасу – 4 (адзін), Минтрансу і канцэрну «Белнафтахім» – адпаведна па 2 (ніколькі і адзін), Мінадукацыі – адзін (ніколькі).
З агульнай колькасці пацярпелых на вытворчасці з цяжкімі наступствамі 18 чалавек, або 41,9 працэнта ад іх агульнай колькасці па вобласці, прыпадае на арганізацыі камунальнай формы ўласнасці (у аналагічным перыядзе 2018 года – 35 пацярпелых, або 70 працэнтаў). Пры гэтым 11 чалавек, або 61,1 працэнта ад колькасці пацярпелых з цяжкімі наступствамі ў арганізацыях камунальнай формы ўласнасці – работнікі сельскагаспадарчых арганізацый.
Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў на вытворчасці з цяжкімі наступствамі, што адбыліся ў арганізацыях вобласці ў першым паўгоддзі бягучага года, па завершаных на 5 ліпеня 2019 года спецыяльных расследаваннях (расследаваннях), з'явіліся:
- парушэнне пацярпелымі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, патрабаванняў нарматыўных прававых актаў, тэхнічных нарматыўных прававых актаў, лакальных нарматыўных актаў па ахове працы (19 працэнтаў ад агульнай колькасці прычын);
- асабістая неасцярожнасць пацярпелых (19 працэнтаў);
- невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы (11,9 працэнта);
- незадавальняючае ўтрыманне і недахопы ў арганізацыі працоўных месцаў (7,1 працэнта);
- допуск пацярпелых да працы без навучання і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы (4,8 працэнта);
- парушэнне патрабаванняў па ахове працы іншымі работнікамі (4,8 працэнта);
- парушэнне патрабаванняў па ахове працы пацярпелымі, якія з'яўляюцца службовымі асобамі (4,8 працэнта);
- парушэнне правілаў дарожнага руху іншымі асобамі (4,8 працэнта);
- парушэнне патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі транспартных сродкаў, машын, механізмаў, абсталявання, аснасткі, інструмента (4,8 працэнта).
У стане алкагольнага ап'янення ў момант траўміравання ў першым паўгоддзі бягучага года знаходзіўся адзін пацярпелы, які атрымаў цяжкую вытворчую траўму (у студзені-чэрвені 2018 года – 2 чалавекі загінулі і 3 атрымалі на вытворчасці цяжкія траўмы).
З улікам выкладзенага, прапануем працягнуць прыняцце дзейсных мер па далейшым зніжэнні колькасці выпадкаў траўміравання работнікаў на вытворчасці, устраненні прычын вытворчага траўматызму, безумоўным выкананні сваіх абавязкаў па ахове працы як службовымі асобамі арганізацый, размешчаных на падведамаснай тэрыторыі, так і самімі работнікамі, а таксама забеспячэнні імі вытворча-тэхналагічнай, выканаўчай і працоўнай дысцыпліны.