Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама інфармуе аб стане вытворчага траўматызму за 1 квартал 2020 года.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама інфармуе аб стане вытворчага траўматызму за 1 квартал 2020 года.
На тэрыторыі раёна не зарэгістраваны няшчасныя выпадкі на вытворчасці (за аналагічны перыяд 2019 года – 1 загінуў).
Па аператыўных даных Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у арганізацыях Віцебскай вобласці ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінула 7 чалавек (за аналагічны перыяд 2019 года – 12), цяжкія вытворчыя траўмы атрымалі 20 чалавек (за аналагічны перыяд 2019 года – 18).
Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў на вытворчасці з'явіліся парушэнні з боку службовых асоб, кіраўнікоў і саміх работнікаў правілаў па ахове працы, невыкананне кіраўнікамі патрабаванняў і асабістая неасцярожнасць пацярпелых.
Адзін загінулы і тры пацярпелыя, якія атрымалі цяжкія траўмы, знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.
4 красавіка 2020 года зарэгістраваны групавы няшчасны выпадак са смяротным і цяжкім зваротам, прычынай якому стала ўжыванне работнікамі канцэнтрату дэзінфікуючага сродку.
Адсутнасць належнага кантролю за працоўнай дысцыплінай у арганізацыях, абумоўлівае парушэнне работнікамі правілаў унутранага працоўнага распарадку, прагулы, распіццё спіртных напояў на працоўных месцах.
У цэлым па Віцебскай вобласці за знаходжанне ў стане алкагольнага ап'янення, як на працоўным месцы, так і на тэрыторыі арганізацыі, працоўныя адносіны скасаваны з 373 работнікамі, у тым ліку з 1 кіраўніком і 2 службовымі асобамі. За не забеспячэнне працоўнай дысцыпліны звольнена 43 службовыя асобы, за прычыненне шкоды ў сувязі з выкананнем працоўных абавязкаў, маёмаснага ўрону дзяржаве – 16. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 2512 работнікаў, з іх: 1975 – за прагулы (417 звольнены), 127 – за спазненне на працу.
Вышэйпералічаныя факты сведчаць, што кіраўнікі арганізацый усіх звёнаў кіравання свае службовыя абавязкі, у частцы кантролю за станам працоўнай дысцыпліны, у поўнай меры не выконваюць.
У мэтах забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы, выканання