Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама інфармуе, што ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.01.2019 № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый» з 01.01.2020 адбыліся комплексныя змены ў сістэме аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый.

Указаныя змены закранулі, у тым ліку, і кампенсацыі работнікам, занятым на работах з асаблівымі, шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы.

Згодна з артыкулам 62 Працоўнага кодэкса на цяжкіх работах, на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы ўстанаўліваецца павышаная аплата працы ў парадку, які вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным ім органам, а таксама калектыўным дагаворам, пагадненнем, наймальнікам.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2014 № 575 «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення кампенсацый па ўмовах працы» (далей – пастанова № 575) устаноўлена, што права на кампенсацыю ў выглядзе аплаты працы ў павышаным памеры шляхам устанаўлення даплат маюць работнікі, занятыя поўны працоўны дзень на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, пацверджанымі вынікамі атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы (далей – атэстацыя).

Памер даплат за працу са шкоднымі і (або) небяспечнымі умовамі працы вызначаецца згодна з дадаткам да дадзенай пастановы ў залежнасці ад класа і ступені шкоднасці ўмоў працы, устаноўленых пры атэстацыі.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй пастановы № 575 з 01.01.2020 для работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый (далей – бюджэтныя арганізацыі), памер даплат вылічваецца ў працэнтах ад базавай стаўкі, якая ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый.

Згодна з Палажэннем аб парадку правядзення атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы[1] па выніках атэстацыі загадам наймальніка зацвярджаецца пералік рабочых месцаў па прафесіях і пасадах, на якіх працуючым па выніках атэстацыі пацверджана права на даплаты за працу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы (далей – пералік на даплаты), у

у якім пазначаны памер даплат у адпаведнасці з пастановай № 575 у залежнасці ад ацэнкі ўмоў працы на працоўным месцы.

Тэрмін дзеяння вынікаў атэстацыі – 5 гадоў. Такім чынам, у тых арганізацыях, у якіх дзеючыя вынікі атэстацыі зацверджаны да 01.01.2020, павінны быць унесены змяненні ў пералікі на даплаты з улікам змен нарматыўных актаў, якія рэгулююць аплату працы і прадастаўленне кампенсацый па ўмовах працы. Змяненні ўносяцца адпаведным загадам наймальніка.

Варта мець на ўвазе, што неабходнасць унясення змяненняў у электронныя дакументы па выніках атэстацыі адсутнічае. Камплект дакументаў па атэстацыі, сфарміраваны ў электронным выглядзе і накіраваны ў банк даных вынікаў атэстацыі, не змяняецца і паўторна не адгружаецца.

 



[1] Зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.02.2008 № 253.