Алкаголь – моцны псіхатропны сродак, які ўздзейнічае на псіхіку і паводзіны чалавека.

Алкаголь – моцны псіхатропны сродак, які ўздзейнічае на псіхіку і паводзіны чалавека.

У малых дозах алкаголь выклікае узбуджэнне, якое праяўляецца ў павышэнні настрою, адчуванні радасці, жаданні весяліцца, аднак пры ўжыванні вялікай колькасці алкаголь аказвае негатыўны ўплыў на працу галаўнога мозгу.

Пастаяннае ўжыванне алкаголю прыводзіць да ўзнікнення хранічнага алкагалізму, алкагольнай залежнасці. Як і любое хранічнае захворванне, алкагалізм развіваецца паступова.

Праблема злоўжывання спіртным сёння актуальная як ніколі. Ад наступстваў алкагалізму пакутуюць усе пласты грамадства і ўзроставыя групы, але самыя безабаронныя – гэта падрастаючае пакаленне: моладзь, школьнікі і падлеткі.

Мерамі прафілактыкі ужывання алкаголю з'яўляюцца: правядзенне педагагічнай і сацыяльнай працы ў установах адукацыі, уцягванне падлеткаў у праграмы здаровай актыўнасці, садзейнічанне працаўладкаванню моладзі, уздзеянне сродкаў масавай інфармацыі, сацыяльная рэклама аб шкодзе алкаголю, кантроль за дзецьмі з праблемных сем'яў, лячэнне залежных ад алкаголю людзей і іншыя.

Варта адзначыць, што аптымальная папераджальная мера ў выпадку з падлеткамі – цвярозыя бацькі. Калі дзіця назірае ў сям'і піянства, у доме маецца свабодны доступ да спіртнога, вялікая верагоднасць узнікнення ў яго жадання паспрабаваць алкаголь.

Барацьба з піянствам – гэта барацьба за будучае здаровае пакаленне. Алкаголь парушае здароўе мільёнаў людзей, павялічвае смяротнасць пры цэлым шэрагу захворванняў, з'яўляецца прычынай многіх фізічных і псіхагенных хвароб, разбурае сям'ю, рэзка павялічвае злачыннасць і ў значнай ступені негатыўна ўплывае на маральныя ўстоі грамадства.

Кожны з нас павінен памятаць, што алкагалізм лягчэй прадухіліць, чым лячыць! 

Памочнік пракурора

Лепельскага раёна

юрыст 2 класа                                                           Т.В. Лукуціна