Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі паведамляе, што ў сувязі з выяўленнем рызык пагаршэння санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкі, якія ўяўляюць патэнцыйную небяспеку для жыцця і здароўя насельніцтва, звязаных з абарачэннем антыабмярзальных вадкасцей,

     Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі паведамляе, што ў сувязі з выяўленнем рызык пагаршэння санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкі, якія ўяўляюць патэнцыйную небяспеку для жыцця і здароўя насельніцтва, звязаных з абарачэннем антыабмярзальных вадкасцей, Пастановай намесніка Міністра - Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь Аляксандра Тарасенкі ад 5 студзеня 2022 года № 1 «Аб увядзенні часовай санітарнай меры ў дачыненні да антыабмярзальных вадкасцей, упакаваных у спажывецкую ўпакоўку для рознічнага гандлю, з утрыманнем метанолу ў канцэнтрацыі больш за 0,05 аб'ёмнага працэнта», забаронены ўвоз і абарачэнне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь антыабмярзальных вадкасцей (код 3820 00 000 0 ТН ВЭД ЕАЭС), упакаваных у спажывецкую ўпакоўку для рознічнага гандлю, з утрыманнем метанолу ў канцэнтрацыі больш за 0,05 аб'ёмнага працэнта.

     Імпарцёрам (пастаўшчыкам) антыабмярзальных вадкасцей неабходна забяспечыць недапушчэнне паступлення ў абарачэнне вышэйназванай прадукцыі.

    Дзяржаўнаму мытнаму камітэту Рэспублікі Беларусь, Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнаму камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, абласным і Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам, іншым арганізацыям, якія ажыццяўляюць кантроль (нагляд) за абарачэннем прадукцыі, неабходна прыняць неабходныя меры па недапушчэнні абарачэння вышэйназванай прадукцыі, у тым ліку інфармаванню ўсіх зацікаўленых, пры ўстанаўленні фактаў абарачэння дадзенай прадукцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забяспечыць прыпыненне яе рэалізацыі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

   Санітарна-эпідэміялагічная служба ў выпадку выяўлення фактаў рэалізацыі дадзенай прадукцыі будзе прыпыняць яе рэалізацыю ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.