Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама інфармуе:
- з 1 чэрвеня 2019 г. уступіла ў сілу пастанова Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2018 г. №66 «Аб зацвярджэнні Правілаў па забеспячэнні прамысловай бяспекі грузападымальных кранаў» (апублікавана на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь 31 мая 2019 г.);
- з 1 чэрвеня 2019 г. пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2018 г. №67 губляюць сілу Правілы па забеспячэнні прамысловай бяспекі грузападымальных кранаў, зацверджаныя пастановай міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2012 г. №37;
- 28 мая 2019 г. прынята Рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі №55 «Аб унясенні змен у тэхнічны рэгламент Мытнага саюза «Аб бяспецы сродкаў індывідуальнай абароны» (ТР МС 019/2011), прыняты Рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 9 снежня 2011 г. №878» (уступае ў сілу па заканчэнні 180 дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання).