Змены заканадаўства, прадугледжаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.11.2024 № 420, уступяць у сілу з 21.05.2025.
Змены заканадаўства, прадугледжаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.11.2024 № 420, уступяць у сілу з 21.05.2025.
18 лістапада 2024 года Кіраўніком дзяржавы падпісаны Указ № 420 «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», якім унесены змены ў Правілы палявання і Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі, зацверджаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.03.2018 № 112 «Аб паляванні і вядзенні паляўнічай гаспадаркі».
Звяртаем увагу на наступныя асноўныя змены, прадугледжаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.11.2024 № 420.
1. Правілы палявання дапоўнены азначэннямі паняццяў – «дабор паранка» і «паранак», асобныя азначэнні ўдакладнены.
2. Пералік паляўнічых жывёл нармаваных відаў (дадатак 2 да Правілаў палявання) дапоўнены мядзведзем і рыссю. Пры гэтым прадугледжаны асаблівы парадак іх здабычы – шляхам арганізацыі палявання ў адпаведнасці з Правіламі палявання і на падставе планаў кіравання папуляцыямі адпаведных відаў. Правілы палявання і Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі дапоўнены нормамі, якія рэгламентуюць арганізацыю і правядзенне палявання на мядзведзя і рысь, у тым ліку вызначаны дазволеныя тэрміны, спосабы і прылады палявання, а таксама патрабаванні ў частцы палавозроставых прыкмет гэтых жывёл і асаблівых умоў дабору паранкаў.
Таксама ўстаноўлена, што планаванне вываду мядзведзя і рысі ажыццяўляецца на падставе планаў кіравання папуляцыямі гэтых відаў, паляўніча-гаспадарчай дакументацыі і ў парадку, які вызначаецца Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (далей – Мінлясгас). Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь забяспечвае распрацоўку і зацвярджэнне планаў кіравання папуляцыямі мядзведзя і рысі.
Фактычна мядзведзю і рысі надаецца так званы «бінарны статус» – з'яўляюцца дзікімі жывёламі, аднесенымі да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і, адначасова, – паляўнічымі жывёламі пры неабходнасці рэгулявання колькасці (па тэрытарыяльным прынцыпе) у адпаведнасці з планамі кіравання іх папуляцыямі. Аналагічныя падыходы даўно прымяняюцца ў Рэспубліцы Беларусь у дачыненні да зубра (асноўны генафонд – чырвонакніжнік, рэзервовы генафонд – паляўнічыя жывёлы).
3. У дадатку 3 да Правілаў палявання скасоўваюцца
патрабаванні адносна наразной паляўнічай зброі (дульнай энергіі кулі), а таксама выключаецца пералік калібраў (патронаў) названай вышэй зброі. Пры гэтым, Правіламі палявання вызначана, што пералік патронаў (калібраў) наразной паляўнічай зброі, дазволеных для здабычы паляўнічых жывёл у залежнасці ад віда і (або) узросту, вызначаецца Мінлясгасам.4. З пункта 53 Правілаў палявання выключаны патрабаванні ў частцы тэрміну дзеяння дзяржаўнай пошліны за прадастаўленне права на паляванне, у сувязі з тым, што дадзеныя патрабаванні ўтрымліваюцца ў Падатковым кодэксе Рэспублікі Беларусь.
Даведачна: у адпаведнасці з падпунктам 4.4 пункта 4 артыкула 287 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная пошліна выплачваецца па стаўцы і (або) зыходзячы з памеру базавай велічыні, устаноўленых на дату выплаты - за прадастаўленне права на паляванне. Дзяржаўная пошліна, выплачаная за прадастаўленне права на паляванне па ўстаноўленай стаўцы, пацвярджае права на паляванне на працягу дванаццаці месяцаў з дня яе выплаты, а выплачаная па ўстаноўленай стаўцы з прымяненнем павышаючага каэфіцыента, устаноўленага пунктам 3 артыкула 286 гэтага Кодэкса, пацвярджае права на паляванне на працягу шасцідзесяці месяцаў з дня яе выплаты.
5. Згодна з новай рэдакцыяй пункта 81 Правілаў палявання, пашыраны пералік параненых, траўміраваных, хворых або загінулых дзікіх жывёл, пры выяўленні якіх афармляюцца адпаведныя акты па форме, устаноўленай Мінлясгасам. Дадзены пералік дапоўнены мядзведзем, рыссю (нарміруемыя віды паляўнічых жывёл), зубрам асноўнага генафонду і тарпанападобным конем. Адпаведна, Дзяржаўная інспекцыя будзе ажыццяўляць рэгістрацыю паведамленняў аб фактах ДТЗ у тым ліку з удзелам названых вышэй жывёл.
Акрамя таго, акты аб выяўленні ў фондзе запасу паляўнічых угоддзяў альбо на тэрыторыях, не ўключаных у фонд паляўнічых угоддзяў, параненых, траўміраваных, хворых або загінулых паляўнічых жывёл нарміруемых відаў, зубра (асноўны генафонд) і тарпанападобнага каня могуць складаць службовыя асобы, упаўнаважаныя мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі (у дзеючай рэдакцыі – упаўнаважаныя службовыя асобы мясцовага выканаўчага і распарадчага органа).