У Закон Рэспублікі Беларусь «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» ўнесены змяненні, у тым ліку – якія тычацца апавяшчэння грамадзян для яўкі ў ваенкамат. Цяпер беларусы могуць атрымліваць апавяшчэнне аб тым, што ім неабходна з'явіцца ў ваенкамат, – праз СМС-ПАВЕДАМЛЕННІ.

Фактычна, смс-паведамленні стануць дадатковым каналам апавяшчэння. Павестка па-ранейшаму застанецца асноўнай. У цяперашні час аператарам сувязі кожнаму ваенкамату прысвоена так званае альфа-імя. Яно будзе значыцца ў графе адпраўнік. Паведамленне будзе ўтрымліваць інфармацыю аб тым, па якім адрасе і калі варта з'явіцца грамадзяніну.

Таксама будзе паказаны тэлефон для даведак. Звяртаем увагу, паведамленне ад ваеннага камісарыята не ўтрымлівае спасылак, не патрабуе адказу. Асабістыя або пашпартныя даныя па тэлефоне ваенкамат таксама ніколі не запытвае.

Напамінаем, што выклік у ваенкамат, у якой бы форме ён ні прыйшоў, можа мець розныя мэты: ад удакладнення даных воінскага ўліку ваеннаабавязанага, да мерапрыемстваў мабілізацыйнай падрыхтоўкі. У любым выпадку з'явіцца варта ў тэрмін. За неяўку па павестцы, як і раней, прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць. Інфармацыя аб альфа-імёнах усіх ваенкаматаў размешчана на сайце Міністэрства абароны. (на mil.by раздзел ваенкаматы - смс-апавяшчэнне).