На падставе пункта 2 артыкула 29, пункта 2 артыкула 40 Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь Лепельскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:

На падставе пункта 2 артыкула 29, пункта 2 артыкула 40 Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь Лепельскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:

1. Вызначыць месцамі масавага адпачынку грамадзян ля вады на тэрыторыі Лепельскага раёна:

1.1. тэрыторыю ў межах гарадскога пляжу на Лепельскім возеры;

1.2. тэрыторыю ў межах пляжу дзяржаўнай установы «Лепельскі ваенны санаторый» на возеры Бабрыца;

1.3. тэрыторыю ў межах пляжу камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Жамчужына» на возеры Шчыбот.

2. Забараніць купанне з пантанавага моста гарадскога парку, мастоў у межах горада Лепеля, на Лепельскай гідраэлектрастанцыі, у вадаёмах - копанях, прызначаных для забеспячэння пажарнага водазабеспячэння раёна.

3. Забараніць выкарыстанне маламаторных суднаў, катэраў, гідрацыклаў і лодак з падвеснымі маторамі на азёрах Шчыбот і Бабрыца, а таксама бліжэй 300 метраў ад берагавой лініі Лепельскага гарадскога пляжу.

4. Контроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на намеснікаў старшыні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта па напрамку дзейнасці.

5. Абнародаваць (апублікаваць) гэта рашэнне ў газеце «Лепельскі край».

6. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з моманту афіцыйнага апублікавання.

 

Старшыня М.Л.Кісялевіч

Кіраўнік справамі В.І.Палонскі