Органамі пракуратуры вобласці надаецца пастаянная ўвага арганізацыі работы з грамадзянамі, стварэнню належных умоў для звароту з надзённымі праблемамі. Штогод больш за 6 тысяч чалавек звяртаецца да пракурорскіх работнікаў на асабістых прыёмах. Рэгулярна праводзяцца выязныя прыёмы грамадзян па месцы іх жыхарства і работы.
У мэтах далейшага ўдасканалення работы з насельніцтвам у органах пракуратуры вобласці з 1 студзеня 2020 г. уводзяцца пэўныя змены ў арганізацыю асабістых прыёмаў.
Так, пракурор вобласці, як і раней, будзе праводзіць асабісты прыём грамадзян па папярэднім запісе з нагляднымі скаргамі на судовыя пастановы і са скаргамі на рашэнні яго намеснікаў у 1-ы аўторак месяца – з 8.00 да 13.00 гадзін, у 3-і аўторак месяца – з 14 да 20 гадзін.
Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму пракурора вобласці асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яго абавязкі.
Папярэдні запіс ажыццяўляецца з 9.00 гадзін да 18.00 гадзін (перапынак на абед з 13.00 да 14 гадзін) па тэлефонах: 37-21-52, 37-45-16 і спыняецца за 3 рабочыя дні да ўстаноўленай даты прыёму.
Таксама намеснікі пракурора вобласці па-ранейшаму будуць праводзіць асабісты прыём грамадзян са скаргамі на рашэнні начальнікаў аддзелаў, старэйшых памочнікаў пракурора вобласці, пракурораў гарадоў і раёнаў, Віцебскага транспартнага пракурора.
Першы намеснік пракурора вобласці праводзіць прыём:
1-я і 3-я се
Акрамя таго, у пракуратуры вобласці штодзённа ў працоўныя дні з 8.00 да 18.00 (з перапынкам на абед з 13.00 да 14.00) пракурорскія работнікі ажыццяўляюць асабісты прыём грамадзян (графік прыёму штомесяц зацвярджаецца пракурорам вобласці). Таксама па прыведзеных вышэй тэлефонах можна запісацца на прыём да пракурорскіх работнікаў у непрацоўны час з 18.00 да 20.00. У выхадныя і святочныя дні ў пракуратуры вобласці асабісты прыём пракурорскімі работнікамі праводзіцца з 9.00 да 14.00 без перапынку на абед.
Пракуроры гарадоў і раёнаў вобласці, Віцебскі транспартны пракурор ажыццяўляюць асабісты прыём грамадзян па серадах (1-я, 3-я, 5-я серада месяца – з 08.00 да 13.00; 2-я, 4-я серада месяца – з 14.00 да 20.00).
Намеснікі пракурораў гарадоў і раёнаў, Віцебскага транспартнага пракурора ажыццяўляюць асабісты прыём грамадзян па панядзелках (1-ы, 3-і, 5-ы панядзелак месяца – з 08.00 да 13.00; 2-і, 4-ы панядзелак месяца – з 14.00 да 20.00).
У пракуратурах Полацкага, Аршанскага раёнаў, г.Віцебска, дзе згодна са штатным раскладам маецца два і тры намеснікі пракурора, прыём намеснікамі ажыццяўляецца па аўторках (1-ы, 3-і, 5-ы аўторак месяца – з 08.00 да 13.00; 2-і, 4-ы аўторак месяца – з 14.00 да 20.00) і чацвяргах (1-ы, 3-і, 5-ы чацвер месяца – з 08.00 да 13.00; 2-і, 4-ы чацвер месяца – з 14.00 да 20.00).
Іншыя пракурорскія работнікі пракуратур гарадоў і раёнаў, Віцебскай транспартнай пракуратуры ажыццяўляюць прыём грамадзян згодна з графікамі, зацверджанымі адпаведнымі пракурорамі.
Пры гэтым варта памятаць, што пасля 18.00, у выхадныя і святочныя дні ў пракуратурах гарадоў і раёнаў вобласці, Віцебскай транспартнай пракуратуры асабісты прыём ажыццяўляецца па папярэднім запісе (кантактныя тэлефоны можна даведацца непасрэдна ў адпаведнай пракуратуры).
Намеснік начальніка арганізацыйна-
кантрольнага аддзела пракуратуры вобласці
С.Л. Зайцава