Рэспубліка Беларусь з’яўляецца ўдзельніцай Канвенцыі ААН супраць карупцыі. Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый супраць карупцыі» Генеральная пракуратура вызначана органам, які каардынуе яе выкананне.

У адпаведнасці з арт.13 названай Канвенцыі кожная дзяржава-ўдзельніца прымае належныя меры для садзейнічання актыўнаму ўдзелу асоб і груп за межамі публічнага сектара ў папярэджанні карупцыі і барацьбе з ёй, для крэўчага разумення грамадствам факту існавання, прычын і небяспечнага характару карупцыі, а таксама пагроз, якія яна стварае.

У мэтах арганізацыі канструктыўнага міжнароднага супрацоўніцтва, стварэння атмасферы нецярпімасці ў дачыненні да карупцыі і прыняцця супольных эфектыўных мер па барацьбе з гэтай негатыўнай сацыяльнай з’явай Беларусь разам з Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Расіяй, Таджыкістанам прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Міждзяржаўнага савета па процідзеянні карупцыі органа галіновага супрацоўніцтва Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі штогод арганізуе правядзенне Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!», адкрытага для ўдзельнікаў з любых краін.

Саарганізатарамі конкурсу выступаюць генеральныя пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Арменія, Кыргызскай Рэспублікі, Агенцтва Рэспублікі Казахстан па процідзеянні карупцыі, Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе
з карупцыяй Рэспублікі Таджыкістан.

Удзельнікам конкурсу (фізічным асобам або творчым калектывам)
ва ўзросце ад 10 да 25 гадоў прапануецца падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях «Лепшы малюнак», «Лепшы плакат» і «Лепшы відэаролік».

Чакаецца, што ў конкурсных працах знойдуць адлюстраванне сучасныя дзяржаўныя механізмы барацьбы з карупцыяй на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы, а таксама роля і значэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтым напрамку.

Прыём работ арганізаваны на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу www.anticorruption.life да 1 кастрычніка 2024 года. Там жа размешчаны правілы яго правядзення.

Міжнародны конкурс складаецца з двух этапаў.

Першы этап – паўфінал праводзіцца з 1 мая па 1 кастрычніка 2025 г. асобна ў кожнай з краін. Работы ў кожнай намінацыі будуць ацэньвацца нацыянальнымі конкурснымі камісіямі. Па выніках плануецца правядзенне цырымоніі ўзнагароджання.

Конкурсныя работы, якія занялі першае месца, праходзяць у другі этап – фінал, які пройдзе ў кастрычніку-лістападзе 2025 г. У яго ходзе Міжнароднае журы конкурсу ў кожнай намінацыі вызначыць пераможцаў і прызёраў. Урачыстую цырымонію іх узнагароджання дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і памятнымі прызамі плануецца правесці ў горадзе Маскве, прымеркаваўшы дадзенае падзею да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй (9 снежня).

Пракурор Лепельскага раёна    Віталь Жыгімонт