Членамі Міждзяржаўнага савета па процідзеянні карупцыі прынята рашэнне аб правядзенні Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!».
Арганізатарам міжнароднага конкурсу выступіла Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі, саарганізатарамі – Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь і іншыя.
Канкурсантам ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў прапануецца падрыхтаваць тэматычную рэкламу ў намінацыях «лепшы плакат» і «лепшы відэаролік».
Прыём конкурсных работ арганізаваны на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу www.anticorruption.life. Там жа размешчаны і правілы правядзення конкурснага мерапрыемства.
Міжнародны конкурс складаецца з двух этапаў:
- паўфінал праводзіцца да 1 кастрычніка 2019 г. Работы ў кожнай намінацыі будуць ацэньвацца нацыянальнымі конкурснымі камісіямі, па выніках – узнагароджанне.
- конкурсныя работы, якія занялі першае месца, праходзяць у другі этап – фінал, які пройдзе з 1 па 15 лістапада 2019 г.
Журы міжнароднага конкурсу ў кожнай намінацыі вызначыць заахвочвальнікаў і прызёраў. Урачыстую цырымонію іх узнагароджання плануецца правесці ў г. Масква, прымеркаваўшы да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй (9 снежня).
Прапануем усім жадаючым прыняць удзел у Міжнародным маладзёжным конкурсе.
Пракурор Лепельскага раёна
малодшы саветнік юстыцыі
В.М. Жыгімонт